265 год назад, 4 лютага 1746 года, у маёнтку Мерачоўшчына (паблізу мястэчка Косава, цяпер — Iвацэвiцкi раён) нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць асобай планетарнага маштабу. Сёння імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі шырока ўкаранёнае ў сусветную тапанiмiку.

Герб шляхецкай сям'і Касцюшкаў
Герб шляхецкай сям'і Касцюшкаў


"Ваяваць толькi за шляхту не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа i толькi для яго гатовы ахвяравацца жыццём", — абвясціў кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай.

Помнік Касцюшку ў Чыкага
Помнік Касцюшку ў Чыкага

Выбітны палкаводзец і гуманіст, літвін з Берасцейшчыны стаў нацыянальным героем Беларусі, Польшчы, ЗША і ганаровым грамадзянінам Францыі. 

Падрабязна пра Тадэвуша Касцюшку - ў праекце "TUTэйшыя ў свеце".
-20%
-30%
-15%
-10%
-15%
-50%
-45%
-10%
-20%
-10%