Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Урад Расеі накіраваў ліст за подпісам віцэ-прэм’ера В.Б.Хрысьценкі да прэм’ер-міністра Беларусі Генадзя Навіцкага, у якім, у прыватнасьці, выказваецца прапанова прыняць неабходныя меры па ліківдацыі абмежаваньняў на ўвоз на тэрыторыю Беларусі расейскага піва і адмену зь леташнега году спагнаньня закладу за тару, што ўвозіцца на тэрыторыю краіны пад забавязак яе вывазу. Гэтыя меры, гаворыцца ў лісьце, зьяўляюцца парушэньнем двухбаковых дамоўленасьцяў з боку беларускіх уладаў.

У прывтнасьці, яны ўваходзяць у супярэчнасьць з падпісанай у 1996 годзе дамоваю "Аб мытным саюзе" (арт.1, п.2, у якой вызначаецца парадак перасоўваньня тавараў паміж двума краінамі), а таксама дамоваю "Аб адзінай эканамічнай прасторы", згодна якой ня могуць быць уведзеныя ў аднабаковым парадку абмежаваньні на імпарт тавараў.

Зьвяз расейскіх бровараў неаднаразова зьвяртаўся да Ўраду РФ з просьбай увесьці абмежаваньні адносна паставак беларускіх таврааў, у тым ліку і піва, на тэрыторыю Расеі ў якасьці меры, аналягічнай тым, якія вызначаныя Пастановаю №1143 Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб упарадкаваньні ўвозу і абарачэньня піва соладавага на тэрыторыі РБ".

У прыватнасьці, гэтай пастановаю Савет Міністраў РБ забавязаў імпартэраў піва атрымоўваць ліцэнзію асобна на кожную партыю тавару. Пры гэтым вызначаная мяжа партыі – 10 тыс. дал. Кошт ліцэнзіі склаў 11000 даляраў. Акрамя таго, было прынятае рашэньне аб маркіроўцы піва акцызнымі маркамі. Па сутнасьці беларускі бок у аднабаковым парадку прыняў новую працэдуру ўвозу піва на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, якая ўносіць сур’ёзныя абмежавальныя меры пры пастаўках. Асноўнай перашкодаю для імпарту расейскага піва становіцца яго істотнае (каля 30%) падаражэньне ў выніку дадатковага збору.

На ўсе звароты расейскіх бровараў, а таксама на афіцыйныя запыты органаў дзяржаўнай улады Расейскай Федэрацыі (Мінэканомразьвіцьця Расеі), а таксама Дзяжаўнага сакратара "саюзнае дзяржавы" Расея-Беларусь да беларускага боку аб недапушчальнасьці парушэньня міжурадавых пагадненьняў у галіне гандлю дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь дэманструецца абыякавасьць да гэтых патрбаваньняў. Так, у лісьце намесьніка прэм’ер-міністра РБ А.Папкова Дзяржаўнаму сакратару саюзнае дзяржавы П.Барадзіну гаворыцца, што прынятая Пастанова "накіраваная на прыцягненьне на рынак Беларусі ў першую чаргу буйных кампаніяў і кампаніяў, якія добра сябе зарэкамэндавалі". Пры гэтым імпарт беларускай прадукцыі ў Расею ажыцьцяўляецца без якіх-небудзь абмежаваньняў, у поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі пагадненьнямі і без усялякіх фільтраў.

Усе гэтыя аргумэнты былі выкладзеныя ў лісьце Зьвязу расейскіх бровараў на імя старшыні ўраду РФ М.М.Касьянава, якое было накіраванае 8 студзеня 2003 году. Ліст ураду РФ прэм’еру Беларусі Н.Н.Навіцкаму варта разглядаць у якасьці падтрымкі расейскіх бровараў у той барацьбе, якую яны вядуць па абароне сваіх інтарэсаў пры пастаўцы піва ў Беларусь. Зараз гэты ліст яшчэ актуальны і таму, што на мінулым тыдні ў Менску пад старшынствам А.Папкова адбылася нарада, на якой абмяркоўваліся чарговыя меры па абмежаваньні паставак расейскага піва. Згодна праекту пастановы Савміну РБ беларускі бок плянуе ўвесьці з 1 сакавіка 2003 году квоты на пастаўкі расейскага піва. Ажыцьцяўляць увоз піва праз склады часовага захоўваньня, забараніць продаж расейскага піва і дробнарозьнічным гандлі, а з 1 ліпеня 2003 году ўвесьці абавязовую маркіроўку піва кантрольнымі знакамі, якія пацьвярджаюць легальнасьць набыцьця тавару. Гэтыя меры зьяўляюцца спробаю беларускіх уладаў падтрымаць мясцовых вытворцаў піва, многія зь якіх знаходзяцца на мяжы агалечваньня. Але наўрадці такія антырынкавыя мэтады здолеюць рэанімірацваць галіну. Яны яшчэ болей абвастраюць праблемы беларускіх бровараў, заганяюць праблему ў кут і канчаткова пазбавяць галіну інвэстыцыйнай прыцягальсьці. Пры гэтым больш за ўсё пацерпяць беларускія спажыўцы.

Варта меркаваць, што ліст ураду РФ у выпадку нежаданьня беларускіх уладаў выконаць прапанаваныя у ім меры па ліквідацыі неабгрунтаваных абмежаваньняў на ўвоз расейскага піва ня будзе зьяўляцца канчатковым крокам у падтрымцы расейскіх бровараў па абароне іх інтарэсаў.
0058045