1. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  2. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  3. За сутки в стране 1214 новых случая COVID-19, десять скончавшихся
  4. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  5. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  6. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  7. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  8. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  9. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  10. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  11. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  12. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  13. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  14. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  15. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  16. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  17. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  18. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  19. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  20. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  21. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  22. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  23. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  24. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  25. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  26. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  27. «Лукашенко хочет исключить собственное переизбрание в 2025 году». Эксперты — об усилении Совбеза
  28. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  29. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  30. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю


Нягледзячы на нядаўнія заявы Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі пра пераход Беларусі на расейскія рублі з 1 студзеня 2005 году, усё яшчэ застаюцца рознагалосьсі наконт эмісійнага цэнтру. Пра гэта заявіў у Менску 23 студзеня старшыня ўправы Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч.

Беларусь і Расея ў найбліжэйшы час маюць намер актывізаваць перамовы ў пытаньні фінансавай інтэграцыі. Як паведаміў Пётар Пракаповіч, ужо ў лютым гэтае пытаньне абмяркуюць кіраўнікі ўрадаў і цэнтральных банкаў дзвюх краінаў:

(Пракаповіч: ) "Сёньня мае месца спазьненьне ў пытаньні стварэньня адзінай эканамічнай прасторы, аднолькавых умоваў працы для прадпрыемстваў, роўных умоваў для насельніцтва, адзінай мытнай прасторы й гэтак далей. Таму ўрадам трэба вельмі напружана папрацаваць, каб зьліквідаваць гэтае спазьненьне. Таму што толькі пасьля фармаваньня адзінай эканамічнай прасторы можна ўводзіць агульную валюту. Што тычыцца пытаньня стварэньня адзінага эмісійнага цэнтру, то гэтае пытаньне яшчэ ня вырашанае".

Паводле ягоных словаў, зараз гэта галоўнае пытаньне, якое ў найбліжэйшы час Беларусь і Расея мусяць вырашыць. Кіраўнік Нацбанку падкрэсьліў, што пакуль бакі застаюцца на старых пазыцыях адносна стварэньня саюзнага эмісійнага цэнтру. Беларусь дамагаецца, каб ён быў заснаваны на роўных з Расеяй умовах, і каб бакі мелі аднолькавыя правы ў пытаньні эмісіі грошай.

Ашчэ адна адметнасьць гэтай мадэлі — захаваньне Нацыянальным банкам цяперашніх функцыяў у пытаньні грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі. У Расеі іншы падыход, яна жадае манапольнага валоданьня друкарскім станком. Пры такім падыходзе Нацбанк Беларусі рызыкуе ператварыцца ў рэгіянальны філіял Цэнтарабанку Расеі.

У Расеі ня хочуць слухаць аргумэнты беларускага боку і дамагаюцца хутчэйшай ліквідацыі самастойнай беларускай фінансавай сыстэмы. Гаворыць намесьнік старшыні камітэту па эканамічнай палітыцы Дзяржаўнай думы Расеі Ўладзімер Юдзін:

(Юдзін: ) "Наколькі я зразумеў самога Лукашэнку, эмісійны цэнтар будзе, і рашэньне мы ўсё роўна прымем. Што тычыцца пытаньня роўных доляў дзяржаваў у гэтых эмісійным цэнтры, то я не лічу правільным, каб было па 50% з прычыны розных памераў эканомікаў. Па другое, нельга мець два эмісійных цэнтры".

Што будзе зь цяперашнімі беларускімі грашыма пасьля ўвядзеньня расейскіх грошай? На гэтае пытаньне нашага радыё Пётар Пракаповіч адказаў наступным чынам:

(Пракаповіч: ) "Калі мы ўвядзем наяўны расейскі рубель, то наяўныя беларускія рублі мы захаваем. Яны будуць ляжаць у нас у сховішчы. Кожны мудры гаспадар ніколі нічога не зьнішчае, а заўжды захоўвае".

Кіраўнік Нацбанку дадаў, што наяўныя беларускія грошы, як і любая іншая рэч, яшчэ могуць спатрэбіцца.

Міхал Стэльмак, Менск
-20%
-50%
-25%
-10%
-18%
-25%
-7%
-30%
-20%
-65%
0072916