Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


13 студзеня ў Воршы (Віцебская вобласьць) распачаў працу Народны унівэрсытэт. Заняткі, што будуць праходзіць на працягу трох месяцаў па выходных днях, правядуць выкладчыкі менскіх унівэрсытэтаў і актывісты арганізацыі "Беларуская перспэктыва" зь Менску. У праграме - лекцыі па гісторыі Беларусі, сучаснай сусьветнай эканоміцы і паліталёгіі. Мяркуецца, што ў занятках прымуць удзел каля сарака чалавек - прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, партыяў, моладзь. Арганізатарам Народнага унівэрсытэту ў Воршы зьяўляецца цэнтар "Крывіч".

BARC List NEWS