Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Каля паловы юнакоў прызыўнога ўзросту ў Гомельскай вобласьці не патрэбныя беларускаму войску. У гэтай сувязі некаторыя вайскоўцы лічаць, што варта зьменшыць тэрмін службы да аднаго году.

Цяперашні прызыў у войска абласны камісарыят завяршае на два тыдні раней вызначанага тэрміну. З амаль 6 тысяч юнакоў прызыўнога веку на службу накіроўваюцца толькі 2,5 тысячы.

Распавядае начальнік прызыўнога аддзелу, палкоўнік Васіль Бірын:

(Бірын: ) "Сапраўды, рэсурсаў больш, чым патрэбна. У першую чаргу імкнемся адправіць прызыўнікоў старэйшага ўзросту. Тых, хто маладзейшы, пакідаем на лета ці на наступную восень".

Не зважаюць на ўзрост пераважна ў двух выпадках: калі на прызыўны ўчастак трапляюць кіроўцы аўтамабіляў, а таксама хлопцы, што па стане здароўя могуць папоўніць шэрагі часьцей спэцыяльнага прызначэньня. Такія прызыўнікі асабліва запатрабаваныя беларускім войскам.

Адназначна не бяруць на службу маладых людзей, што адбывалі пакараньне ў папраўчых калёніях.

Цікаўлюся ў вайскоўцаў, якім чынам ва ўмовах лішку прызыўнікоў ставяцца камісіі да маладых вернікаў — тых, каму рэлігійныя перакананьні не дазваляюць прымаць вайсковую прысягу і браць у рукі зброю? Альтэрнатыўная служба для іх, нягледзячы на празьмернасьць прызыўнікоў, усё яшчэ ня ўведзеная. Гаворыць палкоўнік Бірын:

(Бірын: ) "Мы ня надта зацікаўленыя ў альтэрнатыўнай службе. Для нас, як і прапаноўвала Міністэрства абароны, лепей, каб маладыя людзі служылі адзін год. Армія зацікаўленая падрыхтаваць як мага болей людзей для запасу, на выпадак мабілізацыі".

Не зьбіраюцца вайскоўцы пакінуць па-за ўвагай і 136 маладых людзей, які цяпер адмовіліся прыйсьці на прызыўныя ўчасткі. З дапамогаю міліцыі і органаў пракуратуры будзе зарганізаваны іх пошук.

Казімер Яноўскі, Гомель