Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Прыватная скарга лідэра фракцыі "Саюз правых сілаў" у Дзяржаўнай думе Расеі Барыса Нямцова 16 студзеня была перададзеная ў Менскі гарадзкі суд. Спадар Нямцоў патрабуе, каб гэты орган адмяніў рашэньне Цэнтральнага райсуду Менску і разгледзеў ягоны пазоў супраць КГБ Беларусі.

Барыс Нямцоў патрабаваў, каб беларускі суд адмяніў рашэньне КГБ аб яго гвалтоўнай дэпартацыі. 23 кастрычніка 2002 году спадара Нямцова затрымалі ў менскім аэрапорце і неўзабавае дэпартавалі ў Маскву. Ён тады прыляцеў у Беларусь, каб удзельнічаць у міжнароднай канфэрэнцыі.

Аднак судзьдзя Пётар Кіркоўскі заявіў, што ніякага рашэньня аб дэпартацыі зь Беларусі расейскага палітыка не прымалася, і адмовіўся разглядаць пазоў. Барыс Нямцоў цяпер дамагаецца, каб гэтая справа разглядалася па сутнасьці і на адкрытым судовым паседжаньні.

Альгерд Невяроўскі, Менск