Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Цягам 2002 году было зьнішчана 12.963 супрацьпяхотныя міны, агульная ж колькасьць утылізаваных з 1997 году мін - 24.422. Неўзабаве Беларусь плянуе ратыфікаваць Атаўскую канвэнцыю.

Канвэнцыя пра забарону ўжываць, назапашваць, вырабляць ды перадаваць супрацьпяхотныя міны й пра іх зьнішчэньне была адкрытая для падпісаньня ў Атаве 3 сьнежня 1997 году. Беларусь не ратыфікавала гэтае канвэнцыі з прычыны, якой вытлумачваецца ўся беларуская рэчаіснасьць, - бракуе грошай. Камэнтуе загадчык інжынэрных войскаў Беларусі палкоўнік Сяргей Лучына.

С.Л.: - Даже не подписав Оттавскую конвенцию, мы фактически ее выполняем. Причина - финансирование. Нужны деньги, чтобы уничтожить эти 4,5 миллиона запасов противопехотных мин. Сами, своими силами мы уничтожили 12.963 мины. Причем, нам удалось это сделать очень дешево: уничтожение каждой мины нам обошлось в среднем в 40 центов, общемировая практика - 50 центов - 1 доллар. По запасам противопехотных мин мы стоим на 7-м месте в мире. Всего в мире сейчас насчитывается 215 миллионов этих мин. Мы идем вслед за Китаем (110 млн), Россией (70 млн ), США (11,2 млн), Пакистаном (6 млн), Индией (5 млн), Украиной (порядка 5). Потом идем мы - 4,5 млн. Конвенцию в Оттаве подписало 145 государств. Фактически у нас она действует. Нам осталось проведение ратификации в Верховном Совете и сдача ратификационной грамоты депозитариям.

Апроч праблемы скасаваньня колісь назапашанага, турбуюць яшчэ міны, якія прынята называць "рэхам войнаў". Аж дагэтуль рэха тое забівае людзей: ахвярамі аказваюцца і дзеці, і неасьцярожныя дарослыя. Вось найбанальны прыклад - працягвае сп. Лучына.

С.Л.: - 4 июня, колхоз "Авангард" Берестовицкого района. Студент Берестовицкого СПТУ Залуцкий, 1983 г.р., нашел цилиндрический предмет. Решил сделать из него кувалду. Каждый год почему-то находятся желающие сделать из снаряда кувалду. Начал приваривать ручку - от полученных ран при взрыве скончался на месте. То есть вот случай чистой безалаберности. В 2002 году произошло 4 подрыва мирных жителей, в 2001 - 7.

Колькі яшчэ засталося ў беларускай зямлі гэткіх "рэхаў" - нельга сказаць нават прыкладна. Затое дакладна вядома: калі ўтылізацыя супрацьпяхотных мін будзе рухацца гэтаксама марудна, як і сёлета, то працы - на шмат і шмат гадоў наперад. Распавядае Сяргей Лучына.

С.Л.: - В этом году мы ознакомились с рядом технологий. Особенно нам подходит технология одной из американских фирм под Вашингтоном. Мы ознакомились. Это реально действующая плазменная установка. Армия США уничтожает ею ручные гранаты. Стоимость ее порядка 5 миллионов - мобильная установка.

На жаль, Беларусь ня можа разьлічваць на тое, што нехта прафінансуе набыцьцё гэткага даражэзнага абсталяваньня - мяркуе наш суразмоўца. На пытаньне журналіста, ці ня ёсьць мэтазгодным набыцьцё ўстаноўкі разам з Расеяй ды Ўкраінай, сп. Лучына адказаў, што з прычынаў палітычных у Расеі й эканамічных ува Ўкраіне гэткая мажлівасьць малаверагодная.

С.Л.: - Россия не собирается подписывать Оттавскую конвенцию. А Украина… там свои экономические причины. Впрочем, они предлагали нам одну из своих установок, но она нам не подходит из экологических соображений.

Тым часам 13 студзеня 2003 г. кіраўнік Беларусі падоўжыў маратор на экспарт супрацьпяхотных мін да канца 2007 году. З гледзішча прэсавай службы кіраўніка краіны, гэты "крок скіраваны на судзеяньне міжнародным высілкам па нераспаўсюдзе, ліквідацыі супрацьпяхотных мін..."

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя
0058648