1. «Удивило, что здесь едят котлеты на завтрак». История артиста балета Эвена, переехавшего из Франции
  2. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  3. Официальный представитель ЕС рассказал о том, почему пока не приняли четвертый пакет санкций
  4. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  5. В Гомеле вынесли приговор директору местного филиала Белгазпромбанка, которого судили за «взятки от друзей»
  6. «Обойти санкции легко, было бы желание». Что значит сокращение поставок российской нефти в Беларусь?
  7. Генпрокуратура направила «дело Тихановского» в суд. И кое-что рассказала про 900 тысяч долларов
  8. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  9. Стали известны финалисты футбольной Лиги чемпионов
  10. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  11. Внимание! На четверг объявлен оранжевый уровень опасности
  12. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  13. Власть говорит, диктатура и порядок показали эффективность в АПК. А что говорят статистика и эксперты?
  14. Огонь лихорадочный, в основном по своим. Власти грозят контрсанкциями и даже решились деликатно ущипнуть обидчика. Мнение
  15. В Минске судили хозяйку квартиры за занавески с белорусским орнаментом на балконе 14-го этажа
  16. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  17. В прокуратуру Германии подали заявление о совершении Александром Лукашенко «преступлений против человечности»
  18. «Ошиблись в выборе профессии». Лукашенко лишил званий более 80 бывших силовиков
  19. С 5 мая Nivea под запретом. Посмотрели, убрали ли эту косметику с полок магазинов
  20. Возле метро «Михалово» построят 19-этажку. А где там нашлось место?
  21. «Если бы не сиденья, то в поезде понравилось». Пассажиры «Ласточки» — о том, как ехали из Минска в Москву
  22. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  23. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  24. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  25. «Здоровой женщине не нужно ничего высчитывать». Гинеколог — о признаках овуляции
  26. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  27. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  28. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  29. «Трешки» на «первичке» подешевели на 13,8%. Что происходило в первом квартале на рынке квартир
  30. «Они хотят убить президента и думают, что народ тут аплодировать им будет?» Лукашенко встретился с Додоном


Летась беларускі ўрад працягваў ціск на апазыцыю, недзяржаўныя арганізацыі, незалежныя мэдыі і релігійныя меншасьці – падкрэсьлівае "Human Rights Watch".

У справаздачы гэтай праваабарончай арганізацыі адзначаецца, што тэрарыстычная атака на Амэрыку 11 верасьня 2001 году адцягнула ўвагу міжнароднай супольнасьці ад вельмі спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, гэта дало магчымасьць Аляксандру Лукашэнку ўзмацніць ціск на грамадзянскую супольнасьць, не асьцерагаючыся міжнародных наступстваў.

Апанэнт Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, кандадат ад аб’яднанай апазыцыі Ўладзімер Ганчарык быў вымушаны пакінуць пасаду старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў. З кіруючай пасады ў Фэдэрацыі сышла таксама кіраўнічка перадвыбарчага штабу Ганчарыка Валянціна Палевікова.

Адзін з вядомых апанэнтаў Лукашэнкі, былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір быў летась асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі ўмоўна – прыгадваецца ў справаздачы "Human Rights Watch".

Па абвінавачаньні ў паклёпе на прэзыдэнта – гаворыцца далей у дакумэнце – у ліпені быў прыцягнуты да адказнасьці старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Прычынаю стаў апублікаваны артыкул Лябедзькі з абвінавачаньнямі на адрас уладаў у гандлі зброяй з краінамі-ізгоямі.

На працягу году па абвінавачаньні ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы былі асуджаныя да абмежаваньня волі тры журналісты: рэдактар зачыненай газэты "Пагоня" Мікола Маркевіч, супрацоўнік гэтага выданьня Павал Мажэйка і рэдактар газэты "Рабочы" Віктар Івашкевіч.

Летась паводле пазову аб абароне гонару і годнасьці з боку старшыні камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозіка газэта "Наша свабода" была аштрафаваная на суму, эквівалентную 55 тысячам даляраў, рахуткі выданьня былі замарожаныя, у жніўні яно было вымушанае спыніць выхад.

На працягу году ўлады істотна абмяжоўвалі свабоду маніфэстацыяў, жорстка караючы за правядзеньне несанкцыянаваных масавых акцыяў. У сакавіку за арганізацыю маршу ў гадавіну кастытуцыі быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Мікола Статкевіч, дзясяткі людзей былі асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў і штрафаў за ўдзел у Дні Волі 25 сакавіка і ў красавіцкім маршы пратэсту супраць умоваў жыцьця.

Імкнучыся кантраляваць усе сфэры грамадзкага жыцьця – адзначаецца ў справаздачы "Human Rights Watch", – беларускія ўлады ўвялі жорсткія абмежаваньні рэлігійнай свабоды. Прыкладам такога абмежаваньня стаў новы закон аб свабодзе веравызнаньня, прыняты ў кастрычніку. Акрамя таго, на Гарадзеншчыне быў разбураны новы храм, пабудаваны вернікамі Беларускай аўтакефальнай царквы, вернікі, што абаранялі храм, былі арыштаваныя і асуджаныя да штрафаў. Такі ж лёс спасьціг сябраў крышнаіцкіх і індуісцкіх груповак.

Летась адбыўся суд над асобамі, абвінавачванымі ў выкраданьні журналіста Зьміцера Завадзкага. Аднак родныя журналіста былі незадаволеныя прысудам, паводле іх меркаваньня, асуджаныя сталі выканаўцамі загадаў больш высокіх асобаў.

Летась другі год запар Дзярждэпартамэнт ЗША ацаніў палітыку Беларусі ў змаганьні з гандлем людзьмі як найгоршую ў сьвеце. Летась працягваліся рэпрэсіі супраць недзяржаўных арганізацыяў, пры гэтым улады ўжывалі прэзыдэнцкі дэкрэт, які забараняе выкарыстаньне замежнай дапамогі ў палітычных мэтах. На падставе дэкрэту было канфіскаванае абсталяваньне гомельскай філіі арганізацыі "Грамадзянскія ініцыятывы", а кіраўнік філіі Віктар Карніенка быў аштрафаваны. Улады практыкавалі таксама ліквідацыю грамадзкіх арганізацыяў, як тое адбылося з арганізацыяй "Вежа", і адмову ў іх рэгістрацыі, як гэта было зроблена адносна арганізацыі "Асацыяцыя ХХІ".

Палітыка беларускага ўраду ў 2002 годзе была скіраваная на падаўленьне палітычнай апазыцыі і прывяла да больш глыбокай міжнароднай ізаляцыі краіны – такую выснову робіць у сваёй штогадовай справаздачы міжнародная праваабарончая арганізацыя "Human Rights Watch".

Юры Дракахруст, Прага
-50%
-80%
-20%
-15%
-40%
-40%
-21%
-10%
-12%
0072916