Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Меня завезли в отдел, стали избивать». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  2. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  3. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  4. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  5. Минское «Динамо» проиграло дома нижегородскому «Торпедо»
  6. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  7. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  8. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  9. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности
  10. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  11. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов, упавшие деревья, подтопленные дома и застрявшие машины
  12. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  13. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  14. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать
  15. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  16. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  17. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  18. Англия глазами белоруса: чем плоха и хороша британская жизнь
  19. Расследование BYPOL о смерти Бондаренко, подорожание топлива, повышение пенсий. Что происходило в Беларуси 27 января
  20. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  21. Представитель власти — это кто? Разобрались с юристом, кого нельзя будет оскорблять по новому УК
  22. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  23. В Беларуси за сутки 1651 новый случай COVID-19 и десять смертей
  24. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  25. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  26. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  27. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  28. Горный инженер из Могилева предлагает пешеходный туннель под Днепром — и это звучит круто. Он все рассчитал
  29. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  30. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике


/

"Быць беларусам – што гэта значыць?" – у супольным праекце Budzma.org i TUT.by вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Васіль Стражаў, беларускі фізік, кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя, рэктар БДУ з 2003 па 2008 гады.
 
Быць беларусам што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

Галоўнае – асэнсоўваць сябе на сваёй роднай зямлі. Асэнсоўваць тое, што ты нарадзіўся адзін раз, але да цябе жылі твае продкі, якія дапамаглі гэтай зямлі стаць такой, якая яна ёсць. Таму што нішто не з’яўляецца з пустога месца – у першую чаргу я маю на ўвазе не матэрыяльныя каштоўнасці, а духоўныя.

Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

У першую чаргу талерантнасць. Калі глядзець на гісторыю Беларусі, на тое, што адбывалася тут на працягу апошніх тысячагоддзяў, то зразумела, што можна было тут выжыць, калі ты мог знайсці сваё месца ў вельмі цяжкіх умовах.

Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус
не беларус.

Па-першае, трэба ведаць гісторыю Вялікага княства Літоўскага, бо гэта была сапраўды беларуская дзяржава, нягледзячы на блытаніну са словам "літоўскае".

Па-другое, гэта тое, што адбылося пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, тады знікла не дзяржава, а дзяржаўная самасвядомасць.

Трэцяе – гэта Другая сусветная вайна, месца беларусаў у гэтай вайне.

Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

Паважаць сваіх продкаў, шанаваць родную зямлю, на якой ты нарадзіўся, на якой ты жывеш.

Беларус без ведання мовы
беларус?

Так, справа не ў мове, ёсць шмат прыкладаў, на мой погляд, спрэчкі на гэтую тэму не зусім слушныя. Зразумела, трэба імкнуцца да таго, каб валодаць мовай, але гэта не першая ўмова.

Чым беларускім Вы ганарыцеся?

Хачу сказаць, што многа можна сказаць пра Скарыну, паглядзець на той час і зразумець, якія намаганні трэба было рабіць, каб займацца тым, чым ён займаўся. Па-другое, гэта ўстойлівасць беларусаў у Другой сусветнай вайне. Вось гэтым можа ганарыцца беларуская нацыя.

Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?

На гэтае пытанне не адказаць двума словамі. Але я б падкрэсліў, што ў першую чаргу трэба глядзець у гісторыю, якую ролю мела нацыя ў Сярэднявеччы, у XX стагоддзі, мае значэнне геаграфічнае становішча. Мы – цэнтр Еўропы. Ад бліжэйшых суседзяў мы адрозніваемся не толькі па гаворцы, а па пэўных рысах характару, гэта сапраўды так.

Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

Мы ідзем наперад, мы развіваемся. Я аптыміст, таму я лічу, што нас чакае добрая будучыня.
 
-20%
-33%
-20%
-10%
-17%
-15%
-20%
-35%
-25%
-50%