1. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  2. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  3. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  4. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  5. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  6. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  7. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  8. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  9. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  10. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  11. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  12. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  13. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  14. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  15. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  16. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  17. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  18. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  19. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  20. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  21. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  22. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  23. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  24. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  25. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  26. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  27. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  28. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  29. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  30. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева


Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня на нявызначаны час прыпыніла пастаўкі курыных кумпячкоў з амэрыканскага штату Каліфорнія. Кіраўніцтва міністэрства сьцьвярджае, што гэтыя харчы не адпавядаюць нормам якасьці і ўтрымліваюць мікробы птушынай хваробы.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі запэўніваюць: непапулярны захад — часовы, і тычыцца вытворцаў курынага мяса толькі з аднаго штату. Але з улікам таго, што пастаўкі з Каліфорніі складаюць 80% ад агульнага імпарту кумпячкоў на беларускі рынак, захады гэтыя даволі істотныя. Вось як патлумачыў неабходнасьць урадавага рашэньня прадстаўнік міністэрства Міхаіл Бушыла:

(Бушыла: ) "У гэтым штаце назіраюцца выпадкі птушынай хваробы, і каб не занесьці яе на нашыя птушкафабрыкі, уводзяцца такога кшталту абмежаваньні. Гэта ня толькі нашыя лябараторныя дасьледаваньні, а афіцыйныя зьвесткі міжнароднага эпізаатычнага бюро, якое адсочвае сытуацыю па кожнай краіне, уключна і Беларусь, а потым праз электронную пошту дасылае нам інфармацыю. Таму ў сэнсе аднаўленьня паставак усё залежыць не ад нас, а ад амэрыканцаў: як хутка яны аздаравяцца".

У сакавіку 2002 году гэтаксама часова адмовілася ад амэрыканскага курынага мяса Расея, спаслаўшыся на неадпаведнасьць якасьці прадукцыі расейскім стандартам. Насамрэч крок стаўся контарзахадам на рашэньне Кангрэсу ЗША абмежаваць прысутнасьць расейскай мэталюргічнай прамысловасьці на амэрыканскім рынку.

Найбольш задаволеныя сыходам з дыстанцыі амэрыканскага канкурэнта ў канцэрне "Белптушкапрам". У падпарадкаваньні да канцэрну 58 фабрыкаў па вытворчасьці курынага мяса і яек, і адмыслоўцы галіны ўпэўненыя, што здольныя забясьпечыць патрэбы беларускага насельніцтва на 100%. Намесьнік старшыні канцэрну Міхаіл Рабушка вітае рашэньне ўраду і не хавае, што спадзяецца на доўгатэрміновае яго дзеяньне.

(Рабушка: ) "Урад робіць разумныя захады, калі абараняе айчынных вытворцаў. У нас мяса птушкі хапае, мы цалкам насычаем спажывецкі рынак. Да таго ж, у нас усё вырошчваецца на чыстым сыравінным зерні, без усялякіх біястымулятараў. Таму ўсё гэта добра; нашу прадукцыю будзе лягчэй рэалізаваць. Натуральна, з улікам нізкага спажывецкага попыту, людзі мусяць купляць, што таньней — той жа амэрыканскі кумпячок за даляр. Так, гэта больш танна, чым нашая птушка. Але так ці інакш, мы зацікаўленыя ў абароце прадукцыі. Таму гэта разумны ўчынак з боку ўраду і мы толькі "за".

Пакуль жа ад нястачы канкурэнцыі губляюць спажыўцы. Адпускныя кошты амэрыканскіх кумпячкоў складаюць 0,90–1,00 даляр за кіляграм. Айчынная курыца каштуе даражэй — $1,20–1,40. Дарэчы, менавіта з прычыны гэтай розьніцы беларуская птушка дастаткова цяжка прадаецца ў суседняй Расеі, на якую беларускія пастаўцы ў пэрспэктыве разьлічваюць як на асноўны рынак збыту.

Паводле спадара Рабушкі, зараз назіраецца перавытворчасьць курынага мяса, і на складох ляжыць 2,5 тысячы тон замарожаных кумпячкоў. У "Белптушкапраме" спадзяюцца, што адсутнасьць таннага амэрыканскага мяса дазволіць склады вызваліць.

Адмыслоўцы тым часам папярэджваюць, што спадзяваньні могуць ня мець вялікага плёну, бо беларускія камэрцыйныя крамы паступова запаўняюцца расейскімі курамі, на кожным кіляграме якіх пакупнік выйграе 400–500 рублёў. Пазбавіўшыся ад амэрыканскага канкурэнта, беларускі гандаль рызыкуе займець новага — расейскага.

Ігар Карней, Менск
-30%
-10%
-20%
-10%
-10%
-20%
-30%
-50%
-25%
0068422