Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Пра гэта паведаміў сьледчы менскай гарадзкой пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка, які лічыць, што гэтую справу "лепш прыпыніць".

16 верасьня 1999 году апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі былі скрадзеныя невядомымі ў выніку гвалтоўных дзеяньняў. Займалася расьсьледаваньнем гэтай справы менская гарадзкая пракуратура. І вось вынік: сьледчы менскай гарадзкой пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Рацыі, што гэтую справу "лепш прыпыніць", адмовіўшыся ад усялякіх камэнтароў.

Адвакат Гары Паганяйла, які прадстаўляе інтарэсы сваякоў Ганчара й Красоўскага, пацьвердзіў Рацыі: ён і раней меркаваў, што сьледчы Чумачэнка менавіта так і зробіць. Зь ягоных словаў, сьледзтва не ўзялося правяраць вэрсію, якая прагучала на старонках незалежных СМІ, аб тым, што да гвалтоўнага зьнікненьня апазыцыянэраў мелі дачыненьне вышэйшыя службовыя асобы краіны.

Таму, як даводзіць Гары Паганяйла, у Чумачэнкі не было й няма жаданьня праводзіць сьледчыя дзеяньні па гэтай вэрсіі, і ён хутчэй займаўся "фальшаваньнем расьсьледаваньня".

Гары Паганяйла лічыць, што ў цяперашняй палітычнай сытуацыі правесьці расьсьледаваньне зьнікненьня апанэнтаў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі - Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага - немагчыма. Зь ягонага меркаваньня, улады баяцца расьсьледаваньня гэтага гвалтоўнага зьнікненьня, бо маюць да яго непасрэднае дачыненьне.

Алеся Сухарка

Радыё Рацыя