
- Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
- На маю думку, асноўнае, што можа характарызаваць беларуса, - гэта шанаванне культуры, мовы, гістарычных каранёў. Мне дзіўна чуць, як суразмоўца сцвярджае выключна на расійскай мове, што ён таксама беларус. Тады вам пячатку якую-небудзь на лоб трэба, што вы беларусы.
- Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светапогляду ўласцівыя беларусам?
- Як па мне, гэта пачуццё ўласнай годнасці, гонару. Кожнаму з нас ёсць чым ганарыцца, толькі трэба гэта ўсведамляць
- Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус - не беларус.
- Сумна, калі ўсе нашыя веды пачынаюцца з усталявання савецкай улады і заканчваюцца аднаўленнем народнай гаспадаркі. Падзеі ж, якія павінен ведаць кожны беларус, - гэта і бітва на Сініх Водах, бітва на Крапіўні пад Воршай, паўстанне Каліноўскага, Касцюшкі.
- Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
- Зямля наша захавала шмат паганскіх святаў, хоць мы ўжо тысячагоддзе з'яўляемся хрысціянскім народам. Таму, на маю думку, народ павінен адзначыць і хрысціянскія святы, і такія, як Гуканне вясны ці Багач. Мы ж святкуем Дажынкі, таго ж самага Багача, чаму не?!
- Беларус без ведання мовы - беларус?
- Не ўяўляю сабе беларуса, які не карыстаецца штодзённа беларускай мовай. Інакш ён беларус "прафесійна", як шмат хто ў Купалаўскім тэатры, на беларускім радыё, тэлебачанні.
- Чым беларускім Вы ганарыцеся?
- Ваярамі Кастуся Астрожскага, ваярамі Тадэвуша Касцюшкі, слуцкімі паўстанцамі, тымі, хто баранілі гонар беларусаў. Наш абавязак - высветліць імёны кожнага з тых, хто загінуў у барацьбе з бальшавікамі, кожнага, хто быў забіты ці то ў Курапатах, ці то ў Лошыцкім урочышчы, па ўсёй Беларусі былі закатаваныя бальшавікамі сыны беларускай зямлі. Гэта сведчыла б пра тое, што ў нашай краіне сапраўды нешта мяняецца.
- Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?
- Любы народ робіць адметным ў першую чаргу мова і культура. Я магу шмат каго і чаго не ведаць, але беларуская культура ўсё роўна развіваецца. Зычлівасць, гасціннасць - характарыстыкі савецкага беларуса: усё гатовы аддаць, толькі б яго не чапалі.
- Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?
- Я бачу сваю краіну па-сапраўднаму вольнай і багатай, той, якая б магла ганарыцца не толькі "жалязякамі", якія забіваюць пляцоўкі перад заводамі ды палігоны. Калі разглядаць найбліжэйшую будучыню, то адносна гэтых выбараў ніякіх ілюзіяў не маю, і ў сувязі з гэтым будучыня лепшай не здаецца.
Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>>
Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>>
Быць беларусам: Алег Латышонак >>>
Быть белорусом: Сергей Фещенко >>>
Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>>
Быть белорусом: Анна Шаркунова >>>
Быть белорусом: Вадим Матулис >>>
Быть белорусом: Инна Афанасьева >>>
Быть белорусом: Василий Коктыш >>>
Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>>
Быть белорусом: Алексей Хлестов >>>
Быть белорусом: Жанна Тройно >>>
Быть белорусом: Юрий Зиссер >>>
Быць беларусам: Ігар Гулюк >>>
Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>>
Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>>
Быць беларусам: Алег Латышонак >>>
Быть белорусом: Сергей Фещенко >>>
Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>>
Быть белорусом: Анна Шаркунова >>>
Быть белорусом: Вадим Матулис >>>
Быть белорусом: Инна Афанасьева >>>
Быть белорусом: Василий Коктыш >>>
Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>>
Быть белорусом: Алексей Хлестов >>>
Быть белорусом: Жанна Тройно >>>
Быть белорусом: Юрий Зиссер >>>
Быць беларусам: Ігар Гулюк >>>
Быть белорусом: Виктор Малишевский >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>