Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Калядная імпрэза Інбелкульту адбылася ў Варшаве 10 студзеня. Інстытут Беларускае Культуры - грамадзкае аб'яднаньне, якое паўстала ў Польшчы ў канцы мінулага году. Сёньня Інбелкульт разглядаецца як магчымая база для стварэньня ў Варшаве беларускага культурніцкага асяродку.

У лістападзе дзьвюхтысячнага году зладзілася першая імпрэза Інстытуту Беларускае Культуры ў Варшаве. Для выступу ў пілётнай імпрэзе варшаўскія беларусы запрасілі Касю Камоцкую. Арганізатары ня схібілі. Прынамсі, ініцыятар праекту Вольга Гардзейчык мяркуе, што больш як сотня наведнікаў - для першага разу вельмі добра.

Што прапанавалі інбелкультаўцы на сваю чарговую імпрэзу? Прэзэнтацыю беларускіх Калядаў. А менавіта: калядную кухню, сьвяточныя сьпевы, прамовы пра розьніцу хрысьціянскае й паганскае ды праваслаўнае й каталіцкае традыцыяў. Варажба, гульні ды выстава калядных паштовак. Як для менскае публікі, дык рэч, можа, і звычайная. А для Варшавы? Уражаньнямі дзеліцца Вольга Гардзейчык:

В.Г.: - Гэтым разам я была вельмі насьцярожаная, бо запрашалі на беларускае калядаваньне, пра якое ў Польшчы мала хто ведае. Як вядома, польскія калядныя традыцыі даўна зьвяліся да трох дзён Божага Нараджэньня, і панятак Каляды даўна зьнік зь лексыкону. Тым ня менш, людзей прыйшло яшчэ больш, чым на канцэрт Касі Камоцкай - каля стапяцідзесяці чалавек. Выйшлі ўсе вельмі задаволеныя, і пасьля шмат хто тэлефанаваў, пытаўся пра пляны: "Давайце што-небудзь далей прыдумваць".

Інбелкультаўцы ставяць перад сабою дзьве задачы - гуртаваньне беларускае дыяспары ў Варшаве й папулярызацыя беларускае культуры сярод палякаў. Калядная імпрэза адпавядала найперш папулярызатарскай задачы.

В.Г.: - Выявілася вялікае зацікаўленьне менавіта ў фолькавых традыцыях Беларусі. Прыйшло багата студэнтаў культуралёгіі, этнаграфіі, гісторыі - студэнтаў-палякаў. На нашай імпрэзе яны сустрэлі новую й патрэбную інфармацыю. Мы зацікаўленыя ў тым, каб палякаў заахвочваць беларускаю культурай. А дзеля гэтга трэба, каб яны разумелі, што мы гаворым.

Адпаведна, большая частка іпрэзы вялася па-польску. Чэслаў Сэнюх чытаў калядны ўрывак "Новае Зямлі": арыгынал і ўласны пераклад на польскую. Падазраю, што ня толькі польскія студэнты адкрывалі для сябе нязнаны містычны беларускі сьветапогляд. Цалкам можна дапусьціць, што й шмат хто з прысутных беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы, дазналіся багата новага пра гісторыю свае Бацькаўшчыны. Такім чынам, Інбелкульт закліканы выконваць некалькі функцыяў:

В.Г.: - Натуральна, было б файна стварыць такі асяродак - Беларускі Дом, куды мог бы прыйсьці кожны паляк. І ўведаць усё, што яго цікавіць пра Беларусь. І кожны беларус, які знаходзіцца ў Польшчы - часова ці стала - мог бы прыйсьці й пачуцца пад родным дахам.

Вольга Гардзейчык верыць у магчымасьць утварэньня ў Варшаве сапраўднага Беларускага Цэнтру. Верыць небеспадстаўна, калі ўлічыць, што беларусы ўсё часьцей зьяжджаюць на захад ад Бугу. Галоўнае, каб за мяжою нашыя суайчыньнікі заставаліся салідарнымі.

Севярын Квяткоўскі

Радыё Рацыя