Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ў 2004 годзе падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў былі парушаны правы гомельскага грамадзкага актывіста Леаніда Судаленкі. Адпаведнае рашэньне актывіст атрымаў па пошце з Жэнэвы.
Шэсьць гадоў таму спадар Судаленка вылучаўся кандыдатам у дэпутаты ў Хойніцкай выбарчай акрузе № 49. І хаця ягоная ініцыятыўная група сабрала патрэбную колькасьць подпісаў выбарцаў, акруговая камісія так і не зарэгістравала яго кандыдатам у дэпутаты на той падставе, што ён нібыта няправільна пазначыў сваё асноўнае месца працы. Маўляў, напісаў у анкеце, што зьяўляецца юрысконсультам ААТ "Локан", а не старшынёй гарадзкой арганізацыі ГА "Прававая ініцыятыва". І яшчэ — распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра дзейнасьць выбарчага блёку "Пяць плюс".
Леанід Судаленка аспрэчваў пастанову акруговай камісіі на нерэгістрацыю ў Цэнтравыбаркаме, у Вярхоўным судзе, але яго апэляцыі былі адхілены, нягледзячы на выпіску з працоўнай кніжкі пра месца працы ў ААТ "Локан". Старшынёўства ў "Прававой ініцыятыве" — грамадзкая пасада.
Камітэт ААН прызнаў пераканаўчымі сьцьвярджэньні Судаленкі, што і акруговая камісія, і Цэнтравыбаркам дзейнічалі ў дачыненьні яго як апазыцыйнага кандыдата перадузята і былі на баку кандыдата "ад улады".
Паводле артыкулу 2, пункту 3 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы дзяржава павінна забясьпечыць Судаленку "эфэктыўны сродак прававой абароны, у тым ліку й кампэнсацыю, а таксама любыя будучыя намаганьні дзеля вылучэньня аўтара ў якасьці кандыдата на выбарах у парлямэнт у поўнай адпаведнасьці з Пактам".
Судаленка: "На падставе рашэньня Камітэту ААН я буду прэтэндаваць на выплату мне дзяржавай годнай кампэнсацыі за ўчыненую маральную шкоду. І я ўпэўнены, што прыйдзе час, калі гэтыя выдаткі дзяржаве вернуць са сваіх заробкаў чальцы акруговай камісіі і Цэнтравыбаркаму".
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY