168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  2. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  3. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  4. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  5. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  6. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  7. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  8. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  9. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  10. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  11. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  12. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  13. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  14. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  15. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  16. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  17. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  18. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  19. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  20. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  21. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  22. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  23. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  24. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  25. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  26. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  27. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  28. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  29. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  30. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками


UNESCO мае правесьці адмысловую эскпэртызу кансэрвацыі Белавескай пушчы - гэткі вынік атрымаў зварот беларускай грамадзкасьці да Рады Эўропы з заклікам перагледзець ганаровы статус помніка ўсясьветнай спадчыны UNESCO, нададзены Белавескай пушчы 10 год таму. Беларускія эколягі, журналісты, грамадзкія дзеячы зьвярталіся з прапановай улучыць Белавескую пушчу ў іншы сьпіс - сьпіс помнікаў усясьветнай спадчыны, якім пагражае вынішчэньне.

Канвэнцыя пра ахову ўсясьветнай культурнай ды прыроднай спадчыны была прынятая ААН 30 год таму. Цягам гэтага часу - з 1972 году - Беларусь страціла сама ды пазбавіла сьвет агромністай колькасьці помнікаў прыроднай і культурнай спадчыны. Зьнішчылі ня ўсё - Белавеская пушча ёсьць чарговай ахвярай дачасьнікаў.

Юбілейны для Пушчы 2002 год амаль скончыўся, а дзяржава так і не згадала пра гэтую круглую дату. Зрэшты, выглядала б дзіўным наўмысна прыцягваць увагу грамадзкасьці да ўсясьветнага помніка, які штодзённа нішчыцца. Пакуль са сьпісу ўшанавальнага Белавескую пушчу не перавялі ў сьпіс помнікаў усясьветнай спадчыны, якой патрэбна дапамога, - яе тэрмінова зьнішчаюць.

Трагічны этап жыцьця напаткаў Пушчу з прыходам новага дырэкатра - сп. Бамбізы. Ён грунтоўна пачаў "расчышчаць" сабе прастору дзейнасьці. Пазбавіўся ад самых неўтаймоўных - звольніў тагачаснага намесьніка дырэктара па навуковай частцы Георгія Казульку, скараціў штат навуковых супрацоўнікаў да мізэру, дый у гэты мізэр набраў "сваіх" - каб ня "княвалі", як той казаў.

Тое, што пушчанскі лес сякуць на мэблю, ня ёсьць таямніцаю ўжо даўно. Але што сякуць той пракаветны лес, улучаны ў сьпіс усясьветнай спадчыны, - гэта ўжо нагода й магчымасьць змагацца за яго з дапамогай міжнароднай супольнасьці. З паўгоду таму беларуская грамадзкасьць напісала ліст у Раду Эўропы з заклікам кардынальна зьмяніць статус Белавескай пушчы, перавесьці яе ў сьпіс менш ганаровы - помнікаў, якім пагражае вынішчэньне.

Днямі на свой ліст-заклік да Рады Эўропы рупліўцы атрымалі адказ. Распавядае Валер Дранчук, выдавец газэты "Белавеская пушча"- ініцыятар звароту.

В.Д.: - Белавеская пушча сёньня жорстка эксплюатуецца, мэтады гаспадараньня ў запаведным лесе тоесныя мэтадам звычайнага леспрамгасу. Натуральна, гэта прывяло да заняпаду пушчы - бяднее біялягічная разнастайнасьць, ейная цэласьць. Былі распачатыя суцэльныя санітарныя высечкі лесу, але, дзякуючы пратэсту грамадзкасьці, яны прыпынены. Існуюць вострыя сацыяльныя праблемы, што датычаць якасьці жыцьця пушчанцаў: практычна зьнішчана навука ў Пушчы - літаральна няма каго выправіць на міжнародныя навуковыя канфэрэнцыі адмыслоўцаў у гэткай галіне. Усё гэта сталася за прычыну для нашага ліста да Рады Эўропы. Нядаўна мы атрымалі адказ. Сп. Бужэнакі, прадстаўніца UNESCO, паведамляе: "Стан кансэрвацыі гэтага аб'екту неаднаразова абмяркоўваўся на паседжаньні Камітэту ўсясьветнай спадчыны, а таксама Бюро, улучна з пытаньнем высечкі дрэваў у Белавескай пушчы. Адпаведная інфармацыя накіравана беларускаму боку для камэнтароў, а таксама ва Ўсясьветны зьвяз кансэрвацыі - на разгляд гэтага пытаньня". У лісьце таксама зазначаецца магчымасьць стварэньня адмысловай місіі, якая будзе ладзіць маніторынг стану кансэрвацыі Белавескай пушчы. І мне вядома, што UNESCO ужо задзейнічала некалькі чалавек у Беларусі менавіта дзеля экспэртызы. І гэтыя людзі ўжо займаюцца тым, каб маніторынг адносна стану кансэрвацыі Белавескай пушчы стаўся аб'ектыўным і ўсебаковым.

Сп. Дранчук мяркуе, што ў абароне Пушчы спадзеў на міжнародныя структуры мае болей шанцаў быць спраўджаным, чымсьці на ўласныя, айчынныя высілкі:

В.Д.: - Шмат хто скептычна ставіцца да падобных зваротаў: маўляў, трэба шукаць праўды ў сваёй хаце - залагоджвацца з чыноўнікамі, дамаўляцца зь імі й г.д. Я асабіста зусім ня супраць гэткага варыянту, але праблема ў тым, што Пушчу сякуць не таму, што чыноўнік без галавы. Праблема ў тым, што ўся нашая прыродаахова страшэнна камэрцыялізуецца. Выціскаюць грошы з кожнага дрэва, тым больш - з пушчанскага. І трашчаць усе беларускія лясы - а разам зь імі й белавескія. Каб разабрацца ва ўсіх нюансах, мусяць тут папрацаваць гэткія аналітыкі, якія дадуць рады ў фінансавых акалічнасьцях высечкі Пушчы. Каб вызначыць кола тых людзей, што маюць ад гэтага выгоду. Таму цяпер шукаць агульнай мовы з чыноўнікам - замала. Гэта не вырашае праблемы.

У Беларусі існуе Закон пра ахаваныя тэрыторыі, у якім пазначана, што там можна, чаго нельга й што належыць рабіць - паводле закону. Гаспадараньне на ахаваных тэрыторыях - з умовамі ашчаднасьці й г.д. - стаіць на апошнім месцы. Перад ёю - выхаваньне, навуковая дзейнасьць і шмат яшчэ якія турботы й выгоды ахаваных тэрыторыяў, распрацоўка якіх дазволіла б краіне прасунуцца наперад. Але даўно ўжо няма ані навуковай дзейнасьці, ані выхавальнай - усе патрабаваньні Закону на практыцы замяняе гаспадарчая дзейнасьць - і яна ня мае нічога агульнага з сутнасьцю слова "гаспадар".

Радыё Рацыя
-10%
-7%
-30%
-50%
-40%
-20%
-15%
-35%