Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Беларуская дэлегацыя ня будзе ўдзельнічаць у эканамічным форуме, што пройдзе ў пачатку лютага ў Давосе. У чарговы раз арганізатары форума вырашылі абыйсьціся без прадстаўнікоў нашай краіны.

Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Павел Латушка, "мы былі зацікаўленыя прымаць удзел у гэтым форуме, разумеючы яе важкасьць і значнасьць. Аднак, на жаль, беларускі бок не атрымаў запрашэньня ад арганізатараў форума. Таму ўрадавая дэлегацыя не фарміруецца". Форум у Давосе зьяўляецца адным з найважных міжнародных эканамічных мерапрыемстваў года. Яго наведваюць главы ўрадаў і дзяржаваў самых буйных і самых уплывовых краінаў сьвету. Беларуская дэлегацыя апошні раз прымала ўдзел у гэтым форуме 3 гады таму.

Пасьля скандалю з выгнаньнем амбасадараў зь іх рэзідэнцыяў у Драздах Эўрасаюз падрыхтаваў доўгі сьпіс з прозьвішчаў беларускіх чыноўнікаў, прысутнасьць якіх у краінах Эўропы была прызнана непажаданай. Пасьля гэтага Беларусь перастала атрымоўваць запрашэньні на давоскі форум.
0058648