У двух пацярпелых з "Пінскдрэву", якія ляжаць у Брэсцкай абласной лякарні, медыкі канстатуюць паляпшэнні. Яшчэ адзін пацярпелы пакуль выклікае трывогу.

Усе трое пінчукоў знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Іх стан стабільна цяжкі, распавёў Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Брэсцкай абласной лякарні Тадэвуш Гарасімчык.

Гарасімчык: "Пакуль стан стабільна цяжкі. Працягваецца штучная вентыляцыя лёгкіх, але ў дваіх ужо ў дапаможным рэжыме – яны самі дыхаюць і апарат... Гэта станоўчая дынаміка".

Нагадаем, жывымі засталіся шэсць чалавек, пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве". Яны знаходзяцца ў лякарнях Мінска і Брэста. У мінскім апёкавым цэнтры ляжаць тры чалавекі, у Брэсцкай лякарні яшчэ трое. Загінулі ад выбуху 14 чалавек. 3 і 4 лістапада на Брэстчыне былі абвешчаныя днямі жалобы.

У той жа час на "Пінскдрэве" думаюць, як аднавіць вытворчасць ДСП, паведамляецца на сайце холдынгу. Выбух на фабрыцы "Пінскдрэў-ДСП" адбіўся на працы дзесятка мэблевых фабрык, якія ўваходзяць у холдынг "Пінскдрэў". Гэтыя заводы могуць спыніцца, бо ім для вытворчасці не хапае драўляна-стружкавых пліт.

На месцы разбуранага выбухам цэха ДСП зараз працуе следчая камісія. Там ніякіх прац па аднаўленні праводзіць нельга. Таму кіраўніцтва холдынгу вырашыла пераразмеркаваць вытворчасць ДСП сярод іншых прадпрыемстваў кампаніі.

Дарэчы, вытворчасць ДСП прыносіла холдынгу 5 мільярдаў рублёў штомесяц. 70% прадукцыі адпраўлялася на экспарт.


 
{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-15%
-30%
-20%
-99%
-25%
-31%
-12%
-20%
-13%