Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У сувязі з увядзеньнем з 1 ліпеня 2003 году візавага рэжыму паміж Польшчай і Беларусьсю консульскія службы дзьвюх краінаў распачалі сёньня двухбаковыя кансультацыі аб умовах і мэханізмах урэгуляваньня ўзаемных паездак грамадзянаў. Для гэтага ў Менск прыбыў дырэктар Консульскага дэпартамэнту МЗС Польшчы Януш Скалімоўскі.

Як паведаміў прадстаўнік консульскай управы Міністэрства замежных справаў Беларусі Аляксандар Астроўскі, пытаньне памеру консульскіх збораў за візы пакуль не абмяркоўваецца. Беларусі бок настойвае на пэўных ільготах для асобных катэгорыяў грамадзянаў: жыхароў памежжа, пэнсіянэраў, дзяцей. Польскі бок заяўляе, што будзе кіравацца найперш сваім законам "Аб замежных грамадзянах".

Раней МЗС Беларусі некалькі разоў выступаў з пратэстамі наконт пасьпешлівага, на погляд беларускага боку, увядзеньня паўнамаштабнага візавага рэжыму краінамі Балтыі й Польшчы. Аднак ніякай рэакцыі на гэтыя пратэсты не было, адно што МЗС Польшчы паабяцаў, што візы для беларусаў ня будуць дарагімі.

Валер Каліноўскі, Менск