Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


У Цэнтральнай гарадзкой краме невядомы злачынца скраў партманэ ў надзвычайнага й паўнамоцнага амабасадара Іраку Дайса А.Ахмэда, якія днямі пасьля завяршэньня місіі зьбіраўся адбыць у Багдад. У партманэ, які злачынца выцягнуў з кішэні амабасадара, ляжалі 800 амэрыканскіх даляраў і дакумэнты.

Дайс Ахмэд зьвярнуўся з заяваю ў міліцыю Савецкага раёну Менску. Па факту распачалі крымінальную справу.

Як паведамляе Радыё Свабода, паўнамоцтвы ірацкага амбасадара завяршыліся на мінулым тыдні. Ён цёпла разьвітаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і пасьля гэтага зьбіраўся ехаць у Ірак. Але зараз, хутчэй за ўсё, яму спатрэбіцца нейкі час, каб аднавіць свае дакумэнты.