Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Да канца 2002 году замежныя інвэстыцыі ў эканоміку Беларусі павінны скласьці 400 млн. даляраў ЗША. Пра гэта 19 сьнежня паведаміў віцэ-прэм’ер –міністар эканомікі беларускага ўраду Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў "палаты прадстаўнікоў".

Паводле ягоных дадзеных, за 11 месяцаў сёлетняга году аб’ём замежных інвэстыцыяў павялічыўся на 7,3 адсоткі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году пры прагнозавым паказьніку 6-7 адсоткаў. У рэальным выяўленьні гэта скаладае 378 млн. даляраў ЗША.

У 2003 годзе, паводле Кабякова, урад разьлічвае прыцягнуць у эканоміку 1 млрд. даляраў ЗША. Пры гэтым сам віцэ-прэм’ер лічыць, што рабіць гэта будзе праблематычна, бо аналіз, праведзены ўрадам, паказаў: у Беларусі "няма годных інвэстыцыйных праектаў". У гэтым, як лічыць віцэ-прэм’ер, вінаватыя самі прадпрыемствы, бо "не займаюцца гэтай тэмай у прыцыпе".

Паводле Андрэя Кабякова, на паседжаньні прэзыдуюму Савету міністраў 31 сьнежня будзе разглядацца сьпіс канкрэтных інвэстыцыйных праектаў і прадпрыемстваў, якія "гэты мільярд у наступным годзе будуць забясьпечваць". "Але не схаваю таго, што многім прадпрыемствам, якія намерваюцца яго забясьпечваць, яшчэ ня маюць адпрацаваных інвэстыцыйнх праектаў", -- сказаў віцэ-прэм’ер.
,