Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Як паведаміў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў пасежданьня Сталай Рады, дэлегацыі ЗША й Канады заявілі, што не гатовыя галасаваць за новы мандат "офісу АБСЭ ў Менску" і чакаюць інструкцыяў на гэты конт ад сваіх урадаў. Дэлегацыя Эўразьвязу таксама заявіла, што яшчэ фармулюе сваю пазыцыю ў гэтым пытаньні.

Учорашняе паседжаньне Сталай Рады АБСЭ было апошнім сёлета, калі ў арганізацыі старшунюе Партугалія. З 1 студзеня дзейным старшынём АБСЭ стане міністар замежных справаў Нідэрляндаў, якія займаюць больш жорсткую пазыцыю адносна Беларусі. Нідэрлянды, у адрозьненьне ад Партугаліі, падтрымалі агульную забарону краінаў Эўразьвязу на выдачу візаў Аляксандру Лукашэнку і яшчэ сямі беларускім чыноўнікам.

Наступнае паседжанне Сталай Рады АБСЭ заплянаванае на 3 студзеня. У гэты ж дзень новы старшыня АБСЭ, кіраўнік галяндзкага МЗС Яап дэ Гоап-Схефэр правядзе ў Вне прэсавую канфэрэнцыю, на якой выклазде сваё бачаньне разьвязкі беларускае праблемы.