Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Урад Літвы зацьвердзіў часовае пагадненьне, падпісанае з урадам Беларусі, аб узаемных паездках грамадзянаў. З 1 студзеня 2003 году візы для паездак у Літву спатрэбяцца ўсім без выключэньня беларускім грамадзянам. Як гэта адаб’ецца на беларуска-літоўскіх эканамічных дачыненьнях?

З новага году літоўскі бок уводзіць паўнамаштабны візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі. Сёньня ўрад Літвы зацьвердзіў часовае пагадненьне аб узаемных паездках грамадзянаў, якое набудзе моц 1 студзеня 2003 году. З гэтага часу жыхары памежных раёнаў таксама павінны будуць набываць візы — праўда, за 30% іхнага кошту.

Бясплатныя візы будуць атрымліваць дзеці да 16 гадоў і асобы сталага веку пасьля 70 гадоў, а таксама ўдзельнікі культурных, спартовых ды іншых праграмаў. Візы спатрэбяцца цяпер і міжнародным перавозчыкам. Ці не адаб’ецца адмоўным чынам гэтае новаўвядзеньне на гандлёва-эканамічных сувязях Беларусі й Літвы? На гэтае пытаньне адказвае кіраўніца інфармацыйнага дэпартамэнту Міністэрства замежных справаў Літвы Дайва Рамашаўскайтэ:

(Рамашаўскайтэ: ) "У гэтым пагадненьні прадугледжаны шэраг ільготаў, і вельмі важна, што яны ёсьць для міжнародных перавозчыкаў грузаў і пасажыраў. Для іх будуць выдавацца шматразовыя візы без запрашэньняў. Для гэтага толькі патрэбнае пасярэдніцтва асацыяцыі, да якой належаць перавозчыкі. Плынь грузаў праз тэрыторыю Беларусі вельмі вялікая. Ёсьць пэўныя льготы для перавозчыкаў чыгункі. Гэта пазытыўны аспэкт, а нейкіх нэгатыўных аспэктаў, на мой погляд, ня будзе, таму што дамова, якую дэнансаваў наш урад, радыкальна не мянялася".

Паводле прадстаўніцы Міністэрства замежных справаў Літвы Дайвы Рамашаўскайтэ, новае візавае пагадненьне будзе дзейнічаць, пакуль Літва не далучыцца да Шэнгенскай дамовы.

У гэтыя дні спаўняецца дзесяць гадоў з таго часу, як паміж Літвой і Беларусьсю былі ўсталяваныя дыпляматычныя дачыненьні. Гаворыць амбасадар Літвы ў Беларусі Ёнас Паслаўскас:

(Паслаўскас: ) "На тле векавых стасункаў паміж Літвой і Беларусьсю дата 10 гадоў лічыцца сьціплай, але зроблена шмат. Для дзьвюх такіх невялікіх дзяржаваў, як Літва й Беларусь, такі аб’ём гандлю, які сёлета дасягне 500 мільёнаў даляраў ЗША — гэта шмат. Наўпростыя літоўскія інвэстыцыі ў беларускую эканоміку склалі каля 15 мільёнаў даляраў ЗША. А наконт часовага пагадненьня аб паездках грамадзянаў, то нейкіх кардынальных зьменаў у нашых стасунках, канечне, ня будзе. Візавы рэжым паміж нашымі краінамі існуе амаль дзесяць гадоў".

Ганна Соусь, Менск