Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Падобна на тое, што Баранавічы стануць першым месцам, дзе зьявіцца вуліца, названая імем Аляксандра Лукашэнкі. З такой ініцыятывай выступіў калектыў прадпрыемства "Баранавічымежрайгаз". Справа зусім ня ў тым, што працаўнікі "Баранавічымежрайгазу" ў захапленьні ад дасягненьняў беларускага прэзыдэнта. Проста беспасьпяхова скончыліся ўсе іншыя спробы неяк упарадкаваць вуліцу імя 50-годзьдзя ВЛКСМ, на якой і знаходзіцца прадпрыемства.

Па старой завядзёнцы ў Баранавічах асфальтуюць і ўпарадкоўваюць вуліцы ў цэнтры гораду, а пасьля пампэзна, з аркестрам наладжваюць урачыстае іх адкрыцьцё. Часам сытуацыя выглядае цалкам камічнай, як зь нядаўнім адкрыцьцём адрамантаванага аўтобуснага прыпынку на плошчы Леніна. А вось вуліца імя 50-годзьдзя ВЛКСМ знаходзіцца на ўскрайку Баранавічаў. Газавікам збрыдзела ўжо больш дзесяці гадоў хадзіць па лужах ды бруду, а таксама пастаянна выслухоўваць папрокі кліентаў. На неаднаразовыя звароты прывесьці вуліцу ў прыстойны выгляд Баранавіцкі гарвыканкам адказваў абяцанкамі.

На нядаўнім сходзе працоўнага калектыву прадпрыемства "Баранавічымежрайгаз" пастанавілі зьвярнуцца да гарадзкіх уладаў з ініцыятывай перайменаваць вуліцу 50 гадоў ВЛКСМ у вуліцу імя першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Газавікі ўпэўненыя, што калі вуліца будзе насіць імя Лукашэнкі, то грошы на яе ўпарадкаваньне хутка знойдуцца.

Цяпер гарадзкое кіраўніцтва ў складаным становішчы: адмахнуцца ад такой ініцыятывы няпроста, а пайсьці насустрач — дык і сродкі сапраўды давядзецца адшукаць, і, галоўнае, рэакцыя грамадзкасьці далёка не адназначная. Адносна перайменаваньня вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ у вуліцу імя Лукашэнкі сярод яе жыхароў часьцей можна пачуць меркаваньні, як у гэтай спадарыні:

(Спадарыня: ) "Яна й цяпер носіць далёка ня самую прыгожую назву, ня вельмі яна цешыць. Але як толькі я пра гэта пачула, думка ўзьнікла адна: мабыць, давядзецца мяняць кватэру".

Алесь Горбач, Баранавічы