Андрэй Елісееў,

19 кастрычніка Еўрапейскі суд па правах чалавека загадаў Расіі прыпыніць працэдуру экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі Вадзіма Кажаева да разгляду яго скаргі Судом і прыняцця па ёй канчатковага рашэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба расійскага Праваахоўнага цэнтра "Мемарыял". Да разгляду можа прайсці не адзін месяц і нават год – Еўрапейскі суд завалены вялікай колькасцю скаргаў.

У 2005 годзе Вадзім Кажаеў збег з беларускай калоніі, дзе адбываў тэрмін па абвінавачанні ў вымагальніцтве, і з'ехаў з жонкай у Маскву. У 2009 годзе пракуратура Гомельскай вобласці выдала ордэр на арышт Кажаева, вінавацячы яго ў замаху на забойства і ў забойстве ў 1993 годзе. На гэтай падставе ў лістападзе 2009 года яго затрымалі расійскія праваахоўныя органы.

Кажаеў сцвярджае, што абвінавачанні і папярэдняе турэмнае заключэнне звязаныя з яго рэлігійнай дзейнасцю – ён быў актыўным прапаведнікам "Мiжнароднага таварыства свядомасцi Крышны", не зарэгістраванага ў Беларусі.

Еўрапейскі суд традыцыйна забараняе экстрадыцыю асобаў у краіны, дзе ім можа пагражаць смяротнае пакаранне, а Крымінальны кодэкс Беларусі дапускае яе па інкрымінаваных Кажаеву злачынствах. 
{banner_819}{banner_825}
-28%
-25%
-25%
-10%
-10%
-11%