Ірына АСТАШКЕВІЧ,

У суд перададзена крымінальная справа аб сістэматычным атрыманні хабараў двума выкладчыкамі Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа.

Нагадаем, сёлета ў чэрвені супрацоўнікі Гомельскага ўпраўлення КДБ затрымалі выкладчыцу гэтай навучальнай установы. Гэта адбылося падчас атрымання жанчынай незаконнага грашовага ўзнагароджання ад навучэнца — за паспяховую здачу экзамена. У ходзе расследавання ў крымінальнай справе з'явіўся яшчэ адзін фігурант — муж затрыманай, выкладчык таго ж каледжа. У грашовым эквіваленце ацэньваліся залікі, іспыты, курсавыя работы. Для кожнай "паслугі" існавала свая такса: у сярэднім ад 30 да 200 тысяч беларускіх рублёў. Некаторым давалі магчымасць "здаць" іспыты... у доўг.

У затрыманай выкладчыцы канфіскавалі сшыткі, у якіх яна вяла падрабязны ўлік незаконных даходаў. 228 крымінальных спраў, заведзеных у дачыненні да выкладчыцы, аб'яднаныя ў адну вытворчасць. У крымінальнай справе прадстаўлена больш за 170 сведкаў. Размова ідзе аб атрыманні незаконных грашовых узнагарод на агульную суму больш за 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

Як расказалі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, сужэнцам прад'яўлена абвінавачванне ў атрыманні незаконных грашовых узнагарод, учыненых паўторна групай асоб па папярэдняй змове.
{banner_819}{banner_825}
-30%
-27%
-45%
-10%
-40%
-50%
-50%
-10%
-50%
-50%
-50%