Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


"За 2002 год я не заўважыў пазытыўых зьменаў у палітыцы ўраду Беларусі адносна дэмакратычных працэсаў. Наадварот. Можна канстатаваць, што ўрад яшчэ больш цісьне на прадстаўнікоў дэмакратычных структур з грамадзкіх арганізацыяў – такіх як прафсаюзы, жаночыя й моладзевыя арганізацыі. Улады таксама спрабавалі зашкодзіць дзейнасьці беларускіх дэмакратычных партыяў, зрабілі адмоўныя крокі супраць незалежных сродкаў масавай інфармацыі", - заявіў былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ Ганс-Георг Вік у сваім выступе для Радыё Рацыя ў перадачы "Чысты чацьвер".

"Беларускі бок да гэтага часу адмаўляецца прыняць распрацаваныя разам з іншымі краінамі СНД (пры ўдзеле АБСЭ) стандарты для выбарчага заканадаўства. Замест гэтага праводзіліся мерапрыемствы з удзелам беларускіх арганізацыяў, якія прынялі шэраг прапановаў па зьменах у закон аб выбарах. Гэта было зроблена ўладамі для таго, каб стварыць у грамадзтве выгляд лібэралізацыі выбарчага права", -- лічыць экс-кіраўнік КНГ АБСЭ ў Менску.
0058648