Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Падставай для нечаканага рашэньня "інтэгратараў" стала адсутнасьць грошай і зньікненьне матывацыі для вытворчасьці такога тыпу самалётаў.

Дзяржаўная праграма стварэньня самалёта "Беларусь" была прынятая яшчэ ў 1994 годзе. А першы паветраны карабель павінен быў узьляцець у 2000 годзе. Выдаткі толькі на ягоную распрацоўку, сэртыфікацыю і падрыхтоўку да вытворчасьці, паводле праграмы, складалі 54,68 мільёна даляраў.

Аднак цяпер высьвятляецца, што паўнавартасная экспэртыза праекту ў Беларусі не праводзілася. Міністэрства абароны краіны абмежавалася толькі разглядам праектнай дакумэнтацыі. Да таго ж, у 1995 і 1996 гадах праграму без узгадненьня зь беларускім бокам расейцы "адрэдагавалі": зьмянілі назву, статус, склад удзельнікаў і выканаўцаў, а таксама тэрмін выкананьня.

І толькі сёлета "зацікаўленыя дзяржаўныя органы кіраваньня Беларусі" нарэшце правялі комплексны аналіз праграмы. У прыватнасьці, Міністэрства эканомікі адзначае, што "цяпер адсутнічаюць дастатковыя ўмовы для рэалізацыі праекту. Апошнія гады Міністэрства фінансаў грошай на праект не выдзяляе".

Да таго ж, паводле дакладной запіскі старшыні Дзяржаўнага камітэту ў справах авіяцыі Беларусі Фёдара Іванова, актуальнасьць праграмы губляецца: "З прычыны фінансавых цяжкасьцяў зьніжаецца попыт на ўжываньне авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі". Таму Дзяржкамітэт прапанаваў спыніць дзеяньне праграмы, а дэпутаты Палаты пагадзіліся з гэтымі аргумэнтамі.

Уладзімер Глод, Менск