Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кiраўнiк ансамбля "Песняры" Уладзiмiр Мулявiн, якi трапiў у маi гэтага года ў аўтакатастрофу i атрымаў сур’ёзную траўму пазваночнiка, выпiсаны з маскоўскай бальнiцы. Аб гэтым паведамiлi ў кiраўнiцтве 19-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Масквы.

Славуты артыст будзе праходзiць далейшы курс лячэння ў Iнстытуце нейрахiрургii iмя Бурдэнкi. Ва У.Мулявіна паралiзавана нiжняя частка цела, але ўрачы спадзяюцца на яго хуткае выздараўленне.

Звязда
0058648