Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведаміў нашаму карэспандэнту прэсавы сакратар партугальскага прадстаўніцтва ў АБСЭ Антоніў Капінья, перамовы наконт будучыні місіі АБСЭ ў Беларусі пройдуць у Вене на ўзроўні сталых прадстаўнікоў Беларусі й Партугаліі.

Беларускі амбасадар Віктар Гайсёнак 11 сьнежня афіцыйна пачне перамовы пра будучыню Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску са сваім партугальскім калегам амбасадарам да Кошта, які сёлета старшынюе ў Сталай радзе АБСЭ. Мажліва, беларускае пытаньне будзе абмяркоўвацца на чарговым паседжаньні Сталае рады ў Вене ў чацьвер. На мінулым тыдні падчас канфэрэнцыі міністраў замежных справаў дзяржаваў АБСЭ ў Порту кіраўнікі МЗС Беларусі й Партугаліі абвесьцілі, што перамовы пачнуцца ў Вене 9 сьнежня, аднак гэтага не адбылося.