178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  2. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  3. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  4. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  5. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  6. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  7. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  8. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  9. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  10. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  11. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  12. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  13. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  14. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  15. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  16. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  17. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  18. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  19. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  20. Деньги, предназначенные для страхования вкладов физлиц, используют для новой модернизации?
  21. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  22. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  23. И снова более тысячи пациентов с COVID-19 в сутки. Минздрав поделился свежими данными
  24. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  25. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  26. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  27. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  28. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  29. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  30. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину


9 сьнежня ў Вене мелі пачацца афіцыйныя перамовы паміж Арганізацыяй бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе і Беларусьсю аб умовах аднаўленьня працы ў Менску Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ. Пра гэта заявіў 6 сьнежня Антоніў Мартыньш да Круш, міністар замежных справаў Партугаліі, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ. Перад тым міністар атрымаў пісьмовы зварот ад кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Беларусі Міхаіла Хвастова, у якім гаворыцца, што афіцыйны Мінск "гатовы да пачатку такіх афіцыйных перамоваў".

Паводле да Круша, у аснову перамоваў маюць быць пакладзеныя дамоўленасьці, дасягнутыя падчас нядаўняга візыту ў Беларусь дэлегацыі АБСЭ 3-4 лістапада. Са свайго боку, Менск узяў на сябе абавязаньне "дасягнуць канкрэтных вынікаў на гэтых перамовах яшчэ да канца году, калі заканчваецца старшынёўства Партугаліі ў АБСЕ". На думку партугальскага міністра, прапановы беларускага боку "даюць падставы для асьцярожнага аптымізму".

Сёньня мы зьвязаліся зь Венай і пацікавіліся хадою перамоваў.

На нашыя пытаньні адказваў Аляксандар Ніцшэ, прадстаўнік аддзелу для сувязяў з прэсай і грамадзкасьцю Сакратарыяту АБСЭ ў Вене:

(Ніцшэ: ) "Сапраўды, плянуецца, што перамовы АБСЭ зь Беларусьсю пачнуцца на гэтым тыдні. Пакуль што яшчэ не зусім ясна, на якую дату іх прызначыць цяперашняе старшынёўства АБСЭ, прадстаўленае цяпер Партугаліяй. Наколькі мне вядома, ад беларускага боку, магчыма, будзе ўдзельнічаць пастаянны прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ Віктар Гайсёнак, а з боку АБСЭ ўзровень прадстаўніцтва таксама яшчэ будзе вызначацца старшынёўствам".

Што да пазыцыі афіцыйнага Менску, агучанай міністрам Хвастовым у Порту, дык, паводле яе, "будучая місія АБСЕ ў Менску павінна кіравацца ў сваёй дзейнасьці прынцыпамі неўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі і канструктыўнага супрацоўніцтва з урадам". Хвастоў таксама выказаў упэўненасьць, што "галоўным крытэрам палявой прысутнасьці АБСЭ" павінна стаць "адпаведнасьць такой прысутнасьці перш за ўсё інтарэсам і патрэбам прымаючай дзяржавы". Без захаваньня гэтага крытэру дзейнасьць місіі ня мае сэнсу і пэрспэктываў, заявіў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства. Пры гэтым ён заявіў, што візавыя абмежаваньні шэрагу краін Эўропы і ЗША ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў з пачаткам перамоваў павінны быць неадкладна зьнятыя.

Тым часам сваю салідарнасьць з поглядамі Эўразьвязу і ЗША на Аляксандра Лукашэнку выказаў сёньня ад імя НАТО генэральны сакратар альянсу Джордж Робэртсан. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве, Робэртсан заявіў: "НАТО, гэтаксама як Эўразьвяз і ЗША, лічыць, што некаторыя аспэкты дзейнасьці Лукашэнкі ў дачыненьні да правоў чалавека непрымальныя для сёньняшняй Эўропы".

Сяргей Шупа, Прага
-20%
-30%
-10%
-20%
-50%
-50%
-21%
-30%
-17%
-25%
-20%