Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


З сьнежня 2002 году на Менскім аўтамабільным заводзе спыняецца масавы выпуск грузавых аўтамабіляў з рухавікамі экалягічных нормаў "Эўра-0". На канвэеры заводу будуць выпускацца толькі аўтамабілі з рухавікамі, адпаведным нормам "Эўра-2" і"Эўра-1". Галоўным пастаўшчыком матораў па-ранейшаму застаецца яраслаўскае ААТ "Автодизель".

Паводле тэхнічнага дырэктара МАЗа Аляксандра Ракомсіна, павялічаная ў сувязі з пераходам на новыя экалягічныя стандарты намэнклятура аўтамабіляў сур’ёзна ўскладняла працу вытворчасьці. З 65 аўтамабіляў, якія зьбіраюцца за зьмену на галоўным канвэеры, часам больш за сорак – гэта аўтамабілі розных мадэляў. Канчатковая адмова ад вытворчасьці грузавікоў "Эўра-0" палегчыць задачу вытворцам, лічаць на МАЗе.

Варта адзначыць, што з 1 сьнежня ў Расеі, куды пастаўляецца 80-85 адсоткаў прадукцыі МАЗу, спыненая вытворчасьць аўтамабіляў і аўтобусаў з рухавікамі, экалягічныя характарыстыкі якіх ніжэй за патрабаваньні міжнароднага стандарту "Эўра-1". Як заявілі БелаПАН у цэнтры грамадзкіх сувязяў МАЗу, грузавыя аўтамабілі з рухавікамі "Эўра-0" зараз будуць зьбірацца толькі па асобных замовах. Па замовах спажыўцоў на Менскім аўтазаводзе выпускаюцца і цягачы для міжнародных перавозак, якія адпавядаюць нормам экалёгіі "Эўра-3" і ўсім эўрапейскім стандартам. У лістападзе 2002 году выпуск грузавікоў з рухавікамі "Эўра-2" і "Эўра-1" склаў 80 адсоткаў ад агульнай колькасьці вырабленых аўтамабіляў. У кастрычніку 2002 году ён складаў 40 адсоткаў. У агуле па выніках 10 месяцаў на МАЗе выраблена 12 тысячаў 900 аўтамабіляў, што на 3,8 адсоткі болей, чым за аналягічны пэрыяд 2001 году.