Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


На думку ягоных сваякоў і адвакатаў, гэтае рашэньне значна ўмацуе іх пазыцыі ў высьвятленьні праўды пра зьнікненьні палітыкаў.

Усьлед за Анатолем Красоўскім, сёньня быў прызнаны бязь вестак адсутным Віктар Ганчар. Такое рашэньне прыняў суд Савецкага раёну Менску ў выніку паседжаньня, якое цягнулася ўсяго гадзіну.

Нагадаю, былы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар разам зь бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім зьнік 17 верасьня 1999 году. З таго часу яны й прызнаныя бязь вестак адсутнымі. Як і ў выпадку з Красоўскім, у судзе прагучалі зьвесткі з пракуратуры, паводле якіх справа пра зьнікненьне Ганчара яшчэ не завершаная. Таксама прызнана, што Ганчар зьнік у выніку гвалтоўнага захопу невядомымі асобамі.

Суд, аднак, адмовіўся заслухаць тых асобаў, якія, на думку Зінаіды Ганчар і яе адваката, маглі ведаць нешта пэўнае пра лёс яе зьніклага мужа:

(Ганчар: ) "Я маю на ўвазе Бажэлку, Мацкевіча, Алкаева, Лапаціка — тых, хто напісаў вядомыя рапарты і кіраваў расьсьледаваньнем. Суд не пажадаў іх выслухаць, але добра ўжо тое, што мы дамагліся прызнаньня гэтых матэрыялаў як дакумэнтаў".

Зінаіда Ганчар ня выключыла, што праз пэўны тэрмін зьвернецца ў суд з заявай пра прызнаньне Віктара Ганчара памерлым, і тады ўжо суду немагчыма будзе абмінуць вэрсію пра датычнасьць да выкраданьня яе мужа найвышэйшых дзяржаўных асобаў.

Нагадаю, два месяцы таму сваякі былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі спрабавалі атрымаць праз суд рашэньне аб прызнаньні яго памерлым, але суд справу спыніў да завяршэньня пракурорскага расьсьледаваньня. Адвакат Алег Воўчак тады заявіў, што ўлады Беларусі ў палітычных мэтах не прызнаюць памерлым свайго палітычнага суперніка і таму аказалі пэўны ціск на судзьдзяў.

Гэта можа паўтарыцца і ў выпадку з прызнаньнем памерлымі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, аднак цяпер, калі яны прызнаныя бязь вестак адсутнымі, зрабіць гэта будзе больш складана, лічыць абаронца Зінаіды Ганчар, вядомы адвакат Гары Паганяйла.

Алег Грузьдзіловіч, Менск