179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  2. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  3. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  4. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  5. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  6. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  7. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  8. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  9. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  10. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  11. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  12. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  13. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  14. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  15. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  16. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  17. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  18. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  19. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  20. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  21. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  22. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  23. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  24. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  25. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  26. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  27. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  28. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  29. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  30. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой


Там заўтра пачнецца сустрэча міністраў Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе. Пытаньне аб вяртаньні ў Беларусь групы АБСЭ ня ўключанае ў афіцыйны парадак дня сустрэчы, але яно павінна абмяркоўвацца ў кулюарах. Напярэдадні сустрэчы беларускія ўлады заяўляюць аб гатоўнасьці да перамоваў.

Асноўным пытаньнем заўтрашняга паседжаньня міністраў замежных справаў АБСЭ ў партугальскім горадзе Порту будзе барацьба з тэрарызмам. Падчас сустрэчы мусіць быць распрацаваная стратэгія барацьбы з пагрозамі бясьпецы ў ХХІ стагодзьдзі. АБСЭ плянуе зацьвердзіць яе ў наступным годзе.

Сярод пытаньняў, якія падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца неафіцыйна — лёс групы АБСЭ ў Беларусі. Вось што паведаміў прэсавы сакратар АБСЭ Рычард Мэрфі:

(Мэрфі: ) "Пытаньня аб Беларусі няма ў афіцыйнай праграме, але я даволі ўпэўнены, што яно будзе абмяркоўвацца ў кулюарах сустрэчы. Аднак фармальна яго няма ў парадку дня заўтрашняй сэсіі. Што тычыцца пытаньня аб вяртаньні ў Менск групы АБСЭ, яно, натуральна, будзе абмяркоўвацца, але зноўку ж у кулюарах, не на фармальным пленарным паседжаньні".

Апошнія прадстаўнікі місіі АБСЭ, якая, сярод іншага, адсочвала сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, былі вымушаныя сёлета пакінуць Менск. Беларускія ўлады адмовіліся працягнуць ім візы. Гэта сталася асноўнай прычынай забароны на ўезд для Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ сямі афіцыйных асобаў Беларусі ў 14 эўрапейскіх краінаў.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Павал Латушка паведаміў сёньня, што ў Партугаліі беларускі міністар Міхаіл Хвастоў заявіць пра гатоўнасьць да перамоваў у справе мандату групы АБСЭ ў Менску. Латушка таксама заявіў, што прадстаўнікі АБСЭ, якія пажадаюць наведаць Беларусь для перамоваў, ня будуць мець праблемаў зь візамі.

(Латушка: ) "Любыя чыноўнікі АБСЭ, якія будуць задзейнічаныя ў працэсе перамоваў, будуць атрымліваць неабходныя візы. Пакуль такіх заявак натуральна, што не паступала".

Паводле спадара Латушкі, беларускі міністар мае сустрэцца з генэральным сакаратаром АБСЭ, а таксама зь міністрамі замежных справаў Канады і Партугаліі. Апошняя цяпер старшынюе ў АБСЭ і была адзінай краінай Эўрапейскага Зьвязу, якая не далучылася да забароны на ўезд для беларускага кіраўніцтва, у тым ліку для міністра замежных справаў.

Прэсавы сакратар міністра замежных справаў Партугаліі Фэрнанда Ліма пакуль што ня здолеў пацьвердзіць інфармацыю аб заўтрашняй сустрэчы. Ён таксама адмовіўся камэнтаваць ход кансультацыяў зь Беларусьсю аб лёсе групы АБСЭ ў Менску.

(Ліма: ) "Цяпер Партугалія, партугальскае прэзыдэнцтва АБСЭ вядзе перамовы зь беларускімі ўладамі. Нашая пазыцыя — пакуль што не агучваць ніякай інфармацыі пра гэтыя перамовы. Кансультацыі працягваюцца, і мы лічым за лепшае захоўваць маўчаньне пра іхны зьмест".

Аляксей Знаткевіч, Менск
-20%
-10%
-10%
-50%
-30%
-10%
-20%
-20%
-50%