Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Для кантролю паветранай прасторы над Прыбалтыкай, а таксама заходняй часткі Расеі і тэрыторыяй Беларусі Латвія ўсталюе трохмерны вайсковы радар ТПС-117.

Як паведамляе РІА "Новости", усталяваць прыбор збіраюцца к лету наступнага году. ТС-117 стане складнікам аб’яднанай сыстэмы кантролю за паветранай прасторай прыбалтыйскіх краін "Балтнэт", якая, у сваю чаргу, будзе падключаная да натаўскай сыстэмы паветранага кантролю.

Міністар абароны Латвіі Гіртс Крыстаўскіс папярэдзіў, што пратэсты супраць устаноўкі радара будуць разглядацца як "дзеяньні супраць інтарэсаў дзяржавы".