У адпаведнасьці з дакумэнтам, "адказнасьць за страты, нанесеныя Ўзброеным Сілам Беларусі ў выпадку прызыву на тэрміновую вайсковую службу грамадзянаў, якія ня могуць служыць у войску па стане здароўя ці зь іншых прычынаў, ускладаецца на выканаўчыя й распарадчыя органы". А кампэнсацыя стратаў вайсковаму ведамству павінна выплочвацца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту. Адзін з пунктаў названага ўказу прадугледжвае ўдасканальваньне ўліку грамадзянаў, якія падлягаюць вайсковаму прызыву. Новы парадак кантролю за дапрызыўнікамі спэцыялісты тлумачаць спробаю выяўленьня асобаў, якія ўхіляюцца ад службы. Тым больш, што колькасьць навабранцаў у краіне штогод зьмяншаецца. Гэтак, паводле прагнозаў дэмографаў, да 2010 г. 18-гадовых грамадзянаў мужчынскага полу ў Беларусі ў параўнаньні зь сёньняшнім днём зьменшыцца ўдвая.
Радыё Рацыя
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- Probusiness.io — портал о бизнесе
- Hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- av.by — покупка и продажа авто
- Ты можешь им помочь — благотворительность