Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Эканамічная сытуацыя ў Беларусі "была й застаецца складанай", - шчыра прызнаўся кіраўнік ураду Генадзь Навіцкі, выступаючы 22 лістапада ў парлямэнце. Паводле ягоных словаў, сёньня даводзіцца "прыкладаць велізарныя высілкі", каб пагасіць запазычанасьць Расеі за энэргарэсурсы. Прэм'ер-міністар прывёў і лічбы даўгоў: 52 мільёны даляраў за электраэнэргію й 150 мільёнаў даляраў - за прыродны газ...

Генадзь Навіцкі інфармаваў дэпутатаў аб разьвіцьці эканомікі краіны па выніках 10 месяцаў. І вынікі, і прагнозы на бліжэйшую пэрспэктыву несуцяшальныя. Трэба тэрмінова пагашаць даўгі, таму вялікая частка гэтага цяжару кладзецца на плечы грамадзянаў.

Зь лістападу значна падскочылі кошты за газ і электрычнасьць. З кастрычніка рэзка падвысілася квартплата, і асабліва аплата за ацяпленьне. Экспэрты Міністэрства эканомікі сьцьвярджаюць, што ўлета 2002 году беларусы аплочвалі камунальныя паслугі толькі на 36 адсоткаў ад сабекошту, але меркавалася, што да канца году гэтая доля ўзрасьце да 40%. А лістападаўскае падвышэньне тарыфаў на газ і электрычнасьць не было заплянаваным. Тлумачыцца яно ростам цэнаў за газ, які Беларусь купляе ў Расеі. Калі раней тысяча кубамэтраў газу каштавала прыкладна 24 даляры, то цяпер цана падскочыла да амаль 40 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. Таму за газ спажыўцы будуць плаціць прыкладна ўдвая больш.

Яшчэ да лістападаўскага падвышэньня платы за камунальныя паслугі, па інфармацыі Міждзяржаўнага статыстычнага камітэту СНД можна было зрабіць выснову, што квартплата ў Беларусі даражэе хутчэй, чымся ў іншых краінах СНД. Міждзяржаўны статыстычны камітэт СНД прыводзіць такія лічбы: кошт электраэнэргіі ў Беларусі павялічыўся на 56,3%, у Расеі - на 32,6%, у Малдове - на 2,5%, а ў Азэрбайджане, Армэніі, Грузіі, Таджыкістане не зьмяняўся наогул. Ацяпленьне ў Беларусі падаражэла на 232% (амаль у два з паловай разы!), у Расеі на 41%, у Малдове на 7,5%, а ў Кыргызстане нават патаньнела на 10%. Кошт газу ў Беларусі ўзрос з улікам лістападаўскага падаражэньня амаль ў 4 разы, у Расеі на 35%, а ў Малдове нават зьнізіўся на 1,3%.

У цэлым па тэмпах росту спажывецкіх цэнаў Беларусь працягвае ўтрымліваць лідэрства ў СНД: за студзень-кастрычнік цэны ўзняліся на 24,4% супраць 10,3% у Расеі й дэфляцыі (зьніжэньні цэнаў) на ўзроўні 3,3% ва Украіне й 4,2% ў Армэніі. Гэткім чынам, па тэмпах росту цэнаў мы дакладна першыя ў СНД і, магчыма, "наперадзе плянэты ўсёй".

Радыё Рацыя