Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


На вечаровым брыфінгу літоўскага прэзыдэнта Валдаса Адамкуса пасьля першага дня саміту НАТО наш карэспандэнт задаў яму некалькі пытаньняў пра Беларусь.

(Карэспандэнт: ) "Як зьменяцца пасьля далучэньня Літвы да НАТО ейныя стасункі зь Беларусьсю?"

(Адамкус: ) "Наконт дачыненьняў зь Беларусьсю – я думаю, мы ўжо выказваліся наконт таго, што хочам мець добрыя суседскія стасункі з усімі нашымі суседзямі, і гэта, безумоўна, улучае Беларусь. Я не лічу, што наша ўступленьне ў НАТО або сёньняшняе запрашэньне нешта зьменіць. Мы зьбіраемся дабівацца таго, каб нашыя дыпляматычныя й эканамічныя стасункі выглядалі добра, каб знаходзіць агульную мову дзеля агульнае карысьці. Таму ў гэтым пляне я асабіста не лічу, што нешта зьменіцца".

(Карэспандэнт: ) "Як Вы ставіцеся да рашэньня не запрашаць сюды Аляксандра Лукашэнку?"

(Адамкус: ) "Што да спадара Лукашэнкі, якога не запрасілі ў НАТО... у Прагу, прабачце, а не ў НАТО, дык Літва, я думаю, ня мела ніякага ўплыву, мы ня мелі нават ніводнага слова наконт гэтага. Гэта было рашэньне толькі цяперашніх краінаў НАТО".

(Карэспандэнт: ) "Ці будзеце Вы размаўляць з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, які пасьля Прагі наведае Вільню, пра Беларусь?"

(Адамкус: ) "Мы абмяжуемся двухбаковымі дачыненьнямі".

Юры Сьвірко, Прага