Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі спыніць разбурэньне былых юдэйскіх храмаў і гістарычнай часткі старога Менску. Адпаведны ліст на імя кіраўніка краіны падпісалі 75 чалавек. Аўтары ініцыятывы кажуць, што калі гэтае пытаньне ня будзе вырашанае станоўча, то яны будуць зьвяртацца да міжнароднай супольнасьці.

У лісьце, у прыватнасьці, гаворыцца пра незаконнасьць зносу будынку былой сынагогі па вуліцы Дзімітрава, 3, і пра тое, што Менгарвыканкам разам зь Міністэрствам культуры працягваюць разбураць гістарычную частку Менску, будуючы аўтастаянку на вуліцы Няміга.

Аўтары звароту патрабуюць ад Лукашэнкі спыніць усе працы ў Верхнім горадзе, стварыць дзяржаўную камісію, а вынікі яе дасьледаваньня накіраваць у пракуратуру. Дэпутацкі зварот — апошняя спроба вырашыць гэтую праблему, — кажа адзін з аўтараў ініцыятывы палітоляг Уладзімер Рубінчык.

(Рубінчык: ) "Ужо рабіліся звароты ва ўрад, адміністрацыю Лукашэнкі, і яны мала што далі. А падпісалася ўжо большасьць дэпутатаў, і пакінуць гэта па-за ўвагай нельга".

У міністэрствы й ведамствы з патрабаваньнем спыніць зьнішчэньне гістарычнай часткі сталіцы зьвярталіся таксама прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку й дэпутаты Нацыянальнага сходу. Дэпутатка Вольга Абрамава, якая падпісвала ўсе гэтыя звароты, кажа, што не пакрыўджаная й ня зьдзіўленая, што ўлады пакідаюць іх без увагі.

(Абрамава: ) "Паколькі эканамічнае становішча дастаткова складанае, то найперш вырашаюцца гэтыя праблемы. І відавочна, што культурныя каштоўнасьці знаходзяцца на другім пляне. Я думаю, што рашэньне будзе прынятае станоўчае. Я вельмі хачу на гэта разьлічваць".

Адзін з заснавальнікаў ініцыятывы "Няміга 1570", створанай у абарону Верхняга гораду, Аляксей Марачкін кажа, што дэпутацкі зварот да кіраўніка краіны, бадай, ёсьць толькі фармальнасьцю. Бо зважаючы на стаўленьне сёньняшніх ўладаў да рэлігійных і нацыянальных каштоўнасьцяў Беларусі, дапамогі давядзецца шукаць па-за межамі краіны. Гаворыць Аляксей Марачкін:

(Марачкін: ) "Што з гэтага будзе, невядома. Але нашае аб’яднаньне "Няміга 1570", мы таксама будзем чакаць рэакцыі прэзыдэнта на зварот дэпутатаў. І пасьля будзем вырашаць ужо іначай. Перадусім зьвернемся да міжнароднай супольнасьці".

Паводле Марачкіна, у зьвязку з рэальнымі крокамі міжнароднай грамадзкасьці ў справе ўрэгуляваньня ўнутрыпалітычных праблемаў Беларусі, не застануцца па-за ўвагай і пытаньні абароны нацыянальных каштоўнасьцяў, якія ёсьць часткай усясьветнага набытку.

Галіна Абакунчык, Менск