Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Ён зьнік з Кіева яшчэ 21 кастрычніка. Мяркуюць, што Каламіец скончыў жыцьцё самагубствам, але міліцыя дагэтуль не выключае іншых прычынаў сьмерці вядомага ўкраінскага журналіста.

Беларуская міліцыя на 90% перакананая, што гэта менавіта цела ўкраінскага журналіста Міхаіла Каламійца было знойдзена ў лесе за 15 кілямэтраў ад Маладэчна. Прэсавы сакратар Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Зьміцер Партон патлумачыў Радыё Свабода:

(Партон: ) "Чаму мы ня можам на ўсе сто адсоткаў сьцьвярджаць, што знойдзены менавіта Міхаіл Пятровіч Каламіец? Таму што засьведчыць гэты факт могуць толькі тыя, хто яго добра ведае. Патрэбнае апазнаньне. Наколькі мне вядома, сёньня ўвечары ці заўтра раніцай у Менск зьявіцца ягоная маці й сяброўка, і яны правядуць апазнаньне, тады і магчыма будзе казаць з пэўнасьцю. Але паводле нашых зьвестак і ўсіх прыкметаў, фактычна гэта ён".

Як паведаміў Зьміцер Партон, цела Каламійца было знойдзенае ў пятлі на дрэве ў лясном масіве каля вёскі Вязынка, што непадалёк ад Радашкавічаў. Гэта адбылося яшчэ 30 кастрычніка. Пры нябожчыку не было ніякіх дакумэнтаў, і Каламіец у міліцэйскіх справаздачах быў пазначаны як невядомы.

Паводле крыніцаў, першая экспэртыза паказала, што ён памёр у выніку самапавешаньня, і таму крымінальную справу не заводзілі. Нябожчыка нават пасьпелі пахаваць на гарадзкіх могілках у Маладэчне. Цяпер, як сьцьвярджае крыніца ў Маладэчанскай пракуратуры, пастанову не заводзіць крымінальную справу адмянілі.

Прызначылі новую экспэртызу. Будзе праведзеная эксгумацыя. Калі міліцыя знойдзе падставы падазраваць гвалтоўную сьмерць украінскага журналіста, будзе ўзбуджаная і крымінальная справа ў Беларусі. Крыніцы сьцьвярджаюць, што такой падставай ужо можа лічыцца той факт, што пры нябожчыку не было знойдзена дакумэнтаў і грошай. Між тым, вядома, што калі ён спыніўся ў адным з гатэляў Маладэчна, пашпарт, асабістыя рэчы і грошы ў яго былі.

Між тым, калегі Міхаіла Каламійца з агенцыі "Украінскія навіны" не выключаюць і іншых вэрсіяў, акрамя самагубства. Гэта, нагадаю, вэрсія пра магчымыя фінансавыя праблемы дырэктара агенцтва ды так званая палітычная вэрсія, якая абумоўленая тым, што агенцтва Каламійца спрычынілася да шэрагу гучных скандалаў вакол украінскага кіраўніцтва.

Дагэтуль ня могуць патлумачыць украінскія журналісты і таго, чаму Міхаіл Каламіец вырашыў зрабіць сабе сьмерць менавіта ў Беларусі. Паводле крыніцаў у праваахоўчых органах Беларусі, там таксама няма адказу на гэтае пытаньне.

Алег Грузьдзіловіч, Менск