23 жніўня ў ток-шоў “Выбор” на АНТ адбылася вострая дыскусія адносна праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Адным з экспертаў праграмы
Захар Шыбека нарадзіўся ў 1948 г. ў вёсцы Асінаўка на Віцебшычне. Выпускнік гістфака БДУ (1972). Да 1991 года працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук. Узначальваў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.

Аўтар кніг “Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада” (з Сафіяй Шыбека, 1994), "Гарады Беларусi" (1997), “Нарыс гісторыі Беларусі” (2003), “Мінск 100 гадоў таму” (2007), "Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый" (2009).

Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра. Доктар гістарычных навук, прафесар.

Выкладае ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Фота: Ю. Дарашкевіч, "Наша ніва"/nn.by
стаў найлепшы знаўца гісторыі Мінска, доктар Захар Шыбека, які заявіў аб намеры напісаць кнігу пра знішчэнне гістарычнага аблічча беларускай сталіцы ў апошнія гады. Гісторык, які з’яўляецца адным з найбольш паслядоўных і канструктыўных крытыкаў цяперашняй горадабудаўнічай палітыкі, пасля тэлеэфіру падсумаваў прэтэнзіі да гарадскіх улад, якімі падзяліўся з TUT.BY.


“Муляжы - не помнікі гісторыі”

Ахова помнікаў рэгулюецца міжнародным правам.

Венецыянская хартыя па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў і славутых мясцін (1964) забараняе выдаваць муляжы за помнікі гісторыі. Рыжская хартыя пра аўтэнтычнасць і рэканструкцыю культурнай спадчыны (2000) робіць выключэнне для краін, пацярпелых у мінулай вайне: дазваляе аднаўляць (рэканструяваць) разбураныя помнікі. Аднак і рэстаўрацыя, і рэканструкцыя праводзіцца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі правіламі.

Большасць з іх зафіксавана ў Законе “Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны”, прынятым 9 студзеня 2006 года. Пры рэгенерацыі Старога Мінска гэты закон гарадскімі ўладамі сістэматычна парушаецца.

Мінску варта павучыцца ў Полацка

Лячэнне помніка пачынаецца з вывучэння яго гісторыі. У Мінску гэта не робіцца, ці робіцца павярхоўна, фармальна, часам заднім чыслом.

Выхад бачыцца ў абвяшчэнні гістарычнага цэнтра сталіцы запаведнікам, як гэта зроблена ў Полацку. Тады з’явіцца падстава для стварэння спецыяльнага навуковага падраздзялення, якое будзе складаць гістарычныя даведнікі аб помніках і праводзіць навуковую экспертызу праектаў рэстаўрацыі.

Няма археолагаў архітэктуры

Лячэнню помніка папярэднічае правядзенне археалагічных даследаванняў культурнага пласта. Гэта таксама робіцца спехам, а часам не робіцца зусім. Культурны пласт пускаецца пад бульдозер і вывозіцца. Так адбылося на Нямізе пры будаўніцтве паркінгу. Пры ўзвядзенні ж рэстарана “Ля ратушы” на плошчы Свабоды на месцы могілак бернардынцаў на сметнік былі вывезены не толькі археалагічныя артэфакты, але і рэшткі касцей.

Знайсці прадметы даўніны ў зямлі і зафіксаваць іх - толькі частка археалагічнай працы. На другім этапе патрэбна праводзіць археалагічнае даследаванне падмуркаў архітэктурнага помніка ці фундаментаў гарадской забудовы. І рабіць гэта павінен археолаг архітэктуры. А ў нас такіх увогуле няма.

Гісторыка-планіровачная структура разбураецца

Работы на помніках павінны праводзіцца ў строгай адпаведнасці з гісторыка-планіровачнай структурай - з захаваннем шырыні вуліц, двароў, памераў збудаванняў. Інакш, помнікі аднаўляюцца ці абнаўляюцца толькі на старых падмурках.

Пры рэканструкцыі ў Мінску гісторыка-планіровачная структура ўлічваецца не заўсёды, а часам разбураецца. Будынкі ўзводзяцца на новым месцы. Яскравы прыклад таму - будаўніцтва гатэлю “Еўропа.

Разбурэнне гісторыка-планіровачнай структуры - самае непапраўнае пашкоджанне старой забудовы. Калі недарэчныя і адбудаваныя неадпаведна гісторыі дамы на старых падмурках яшчэ можна разбурыць і перарабіць па законах рэстаўрацыі, то пасля руйнавання падмуркаў (горадабудаўнічай матрыцы) аднавіць помнік з захаваннем яго гістарычнай каштоўнасці становіцца не магчыма. Так, у мінулым годзе пры аднаўленні кварталаў Гандлёвай вуліцы калектар камунальных паслуг праклалі акурат уздоўж падмуркаў камяніц, бо папярэдне яны не былі выяўлены і вымераны.
Так знішчаецца гістарычнае аблічча Мінска. У 2005-м ад Ракаўскай яшчэ адкрываўся від на Верхні горад. Цяпер ён "забіты" гмахам паркінга. Фота: К. Лашкевіч, TUT.BY


Заміж аўтэнтычнага матэрыялу - сучасны

Лячэнне помнікаў праводзіцца ў строгай адпаведнасці з памерамі і стылістыкай старой забудовы і з матэрыялу блізкага да аўтэнтычнага. Гэта патрабаванне скрозь парушаецца. Стары будынак нішчыцца, на яго месцы ўзводзіцца новы з сучаснага матэрыялу, які выдаецца за помнік архітэктуры.

Праўда, цяпер такія навабуды помнікамі не абвяшчаюцца. Можа таму, што стала сорамна, а можа таму, каб пазбавіць інвестараў ільгот. З іх дзяруць падаткі, як са звычайнага новага збудавання. 

Замест гістарычнага цэнтру - бізнэс-сіці і прасторавы хаос

Лячэнне помніка прадугледжвае захаванне культурнага ландшафту (дворыкаў, вуліц, гістарычных ансамбляў, прыроднага пейзажу). Таму для помнікаў ўводзіцца ахоўная зона, у якой забаронена новае будаўніцтва і нават правядзенне любых несанкцыяваных земляных работ. Гэтае патрабаванне ўвогуле не выконваецца.

Ахоўныя зоны проста не зацверджаны ў заканадаўчым парадку. Таму гістарычны цэнтр Мінска і ператвараецца ў бізнес-сіці.

Будаўніцтва хмарачоса на праспекце Пераможцаў разбурыць культурны ландшафт Замчышча. Праектуемы хмарачос ля цырка спляжыць культурны ландшафт галоўнага праспекта. Ля мемарыяла “Яма” жылы дом пастаўлены упрытык да помніка, літаральна на касцях ахвяр Халакосту. У выніку мадэрнізатары Мінска параджаюць прасторавы хаос.

Горад падрывае хрысціянства

Для надання адноўленаму помніку гістарызму неабходна вярнуць яму даўнюю функцыю. У першую чаргу гэта тычыцца духоўных храмаў.

У нас касцёл Святога Язэпа на плошчы Свабоды займаюць архівы, а былы кляштар бернардзінаў перарабляецца побач у гатэль з казіно і падземнымі паркінгамі. Горад эканоміць на капіталаўкладаннях у духоўнасць грамадства. Горад падрывае хрысціянства ў краіне. Дзейнічае бальшавіцкімі метадамі.

Інвестары павінны кампенсаваць страты

Старыя даходныя дамы таксама павінны імі і заставацца. Для таго іх неабходна перадаць у прыватную ўласнасць разам з зямлёй, на якой яны стаяць. І калі гаспадар атрымае ад дзяржавы крэдыт і падатковыя ільготы для правядзення належнай рэстаўрацыі, то пад строгім наглядам дзяржавы ён захавае помнік лепш, чым Міністэрства
Касьцёл Св. Язэпа і кляштар бернардынаў. Фота К.Шастоўскага, radzima.org
Касьцёл Св. Язэпа і кляштар бернардынаў. Фота: К. Шастоўскі, radzima.org
культуры. Такім чынам горад эканоміць бюджэтныя сродкі.

У нас прыватызацыя не закранула гістарычную забудову. Інвестары ўкладвалі грошы з парушэннем Закона “Аб ахове помнікаў”. Адпаведна міжнароднаму праву, яны павінны кампенсаваць страты, нанесеныя гістарычнаму помніку, калі яны будуць выяўлены. Пра гэта варта помніць.

У абнаўленні помнікаў пануе анархія

Пры лячэнні помніка неабходна адраджаць самы старадаўні яго выгляд і толькі пры тэхнічнай немагчымасці - больш позні. Гэта вызначаецца з дапамогай навуковай экспертызы.

У Мінску такі прынцып не працуе. У абнаўленні помнікаў пануе анархія і разгубленасць. Што каму ў галаву прыйдзе, тое і аднаўляюць.

Як мяркуе вядомы архітэктар-рэстаўратар Уладзімір Папруга, унікальнасць Мінска палягае ў тым, што тут сходзяцца заходнееўрапейская архітэктура, якая пануе ў гістарычным цэнтры горада, і ўсходнееўрапейская, якая прадстаўлена расійскім класіцызмам на галоўным праспекце горада. Пры рэгенерацыі старых кварталаў трэба захоўваць гэтыя дзве архітэктурныя прасторы, якія лучаць нас і з Захадам, і з Усходам.

Патрэбна інспекцыя па ахове помнікаў

Помнікі архітэктуры знаходзяцца пад аховай дзяржавы. У Беларусі аховай займаюцца тры супрацоўнікі Міністэрства культуры. Гэтага недастаткова.

Патрэбна спецыяльная інспекцыя па ахове помнікаў. Ужо маюцца фінансавая інспекцыя і інспекцыя па ахове прыроды, а вось ахова гісторыка-архітэктурнай спадчыны лічыцца справай другараднай. Кансультатыўная рада з прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый пры Міністэрстве культуры можа фіксаваць парушэнні. А спецыяльная інспекцыя іх у стане папярэджваць.

Грамадства разумее лепш за ўлады

На інтэрактыўнае тэлефоннае галасаванне ток-шоў “Выбор”, у якім падчас тэлеэфіру ўзяло ўдзел 5060 чалавек, было вынесена пытанне “Як трэба ўзнаўляць помнікі?” 91% выказаліся за тое, што трэба “захоўваць гістарычную праўду”. Астатнія 9 % лічаць, што “галоўнае, каб не было руінаў”.

Апытанні паказваюць, што ў грамадстве існуе большае разуменне неабходнасці захавання гістарызму старой забудовы Мінска, чым у гарадскіх улад. Вось і вер пасля таго, што аднаўленне Старога Мінска праводзіцца ў інтарэсах народу. Дзеля замежных хакеістаў, якія прыедуць да нас у 2014 годзе на чэмпіянат свету, ахвяруецца жаданне больш 30 тысяч беларускіх грамадзян, якія просяць улады вярнуць касцельна-кляштарную ўласнасць (комплекс бернардынцаў) яе законнаму гаспадару - каталіцкаму кліру ў Беларусі.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-27%
-55%
-20%
-20%
-10%