Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Брытанскі штодзёньнік "The Financial Times" піша, што рашэньне расейскай кампаніі "Газпром" зьменшыць пастаўкі газу ў Беларусь было прынятае на тле пагаршэньня дачыненьняў лідэраў дзьвюх краінаў — Уладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

"Няма сумневу, што гэта палітыка, — цытуе газэта Крыса Ўіфэра, аналітыка расейскага "Альфа-банку". — Пуцін вызначае сваю пазыцыю. Інтэграцыя зь Беларусьсю стаіць невысока ў ягоных плянах, а Лукашэнка раз за разам паказваў сябе праблематычным партнэрам".

"The Financial Times" дадае, што 38% акцыяў "Газпрому" належаць расейскай дзяржаве, і што прэзыдэнт Пуцін летась асабіста ўмешваўся ў прызначэньне кіраўніка гэтай кампаніі.

Алесь Грыневіч, Менск
0058648