1. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  2. Окончательное обвинение, гибель уроженки Беларуси, минус 200 тысяч долларов и крутые террасы — все за вчера
  3. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  4. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  5. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  6. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  7. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  8. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  9. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  10. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  11. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  12. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  13. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  14. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  15. Армия Израиля сообщила о начале воздушной и наземной атаки в секторе Газа
  16. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  17. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  18. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  19. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  20. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  21. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  22. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  23. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  24. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  25. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  26. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  27. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  28. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  29. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  30. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь


Генэральны сакратар АБСЭ Ян Кубіш правёў перамовы зь міністрам замежных справаў Беларусі Міхаілам Хвастовым і кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўралам Латыпавым. Галоўная тэма — лёс місіі АБСЭ ў Менску, якая засталася безь міжнародных супрацоўнікаў, і двухбаковыя дачыненьні на тле гэтага канфлікту.

Міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў спазьніўся на сустрэчу, прымусіўшы генэральнага сакратара АБСЭ Яна Кубіша чакаць. У МЗС усяляк падкрэсьлівалі, што і візыт спадара Кубіша, і перамовы з афіцыйнымі беларускімі прадстаўнікамі адбываюцца з ініцыятывы самой АБСЭ.

Прыбыўшы ў Менск, спадар Кубіш падкрэсьліў кампрамісны характар свайго візыту. Вось што ён сказаў пра мэту сваіх сустрэчаў:

(Кубіш: ) "Паглядзець на будучыню з гледзішча адыходу ад таго пэрыяду, які быў у нашых адносінах да нядаўняга часу, і пошуку сродкаў супрацоўніцтва ў будучыні. Апошні супрацоўнік місіі пакінуў Беларусь, гэта сьведчыць пра не найлепшы стан нашых дачыненьняў, але трэба закрыць гэтую старонку і разгарнуць новую".

Спадар Кубіш пасьля перамоваў зь міністрам Хвастовым яшчэ раз назваў цяперашні стан адносінаў АБСЭ і Беларусі "ненармальным", але пра нейкія санкцыі з боку АБСЭ ў выпадку працягу парушэньня беларускім бокам Мэмарандуму 1997 году размовы не ідзе.

(Кубіш: ) "Я ўвогуле не хачу гаварыць пра санкцыі, я думаю, што пасьля такога абмену думкамі пачнуцца канкрэтныя перамовы пра супрацоўніцтва Беларусі як аднаго з удзельнікаў АБСЭ з гэтай арганізацыяй. І я заўсёды большы аптыміст, чым пэсыміст".

Міхаіл Хвастоў быў задаволены перамовамі і дыпляматычна казаў, што Менск зацікаўлены ў супрацоўніцтве з АБСЭ, што спадар Кубіш разумее сутнасьць прэтэнзіяў беларускага боку і што пытаньне аб прыпыненьні сяброўства ў гэтай арганізацыі Беларусь не разглядае:

(Хвастоў: ) "У адносінах выхаду з арганізацыі мы ня ставім перад сабой такіх мэтаў і задачаў. Ня думаю, што і сама арганізацыя будзе ініцыяваць гэтае пытаньне".

Спадар Хвастоў не выключае далейшай прысутнасьці місіі АБСЭ ў Беларусі, аднак афіцыйны Менск бачыць гэтае пытаньне ў кантэксьце цэлага комплексу дачыненьняў з АБСЭ. У прыватнасьці, размова йдзе і пра сяброўства Нацыянальнага сходу ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Але, як падкрэсьліў Ян Кубіш, наўпростай залежнасьці тут няма. Гэта толькі пачатак перамоваў, якія будуць працягвацца.

З прадстаўнікамі апазыцыі ў Яна Кубіша сустрэчаў не было. Сам пачатак гэтых перамоваў адразу пасьля чарговага дэмаршу Менску, зьвязанага з высылкай апошняга дыплямата АБСЭ Аліны Жасан, быў успрыняты ў апазыцыйных колах неадназначна. Гаворыць экс-міністар ва ўрадзе Міхаіла Чыгіра Аляксандар Сасноў:

(Сасноў: ) "Справа ў тым, што Лукашэнка ня пойдзе ў адваротны бок. А АБСЭ схіляецца нешта зьмяніць… Я не магу казаць, што гэта вікторыя Лукашэнкі, але гэта і не параза яго. Я так думаю, што гэта ў большай ступені параза АБСЭ, таму што яна, відаць, перагледзіць мандат, і гэтая місія будзе мець, на мой погляд, чыста такі тэхнічны характар".

А вось лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька мяркуе, што кампраміс — на карысьць АБСЭ:

(Лябедзька: ) "У любым выпадку прынцыповае пытаньне, будзе місія ці ня будзе місіі. І немагчыма супрацоўнікам місіі рэглямэнтаваць, з кім сустракацца, з кім не сустракацца, езьдзіць у беларускія рэгіёны ці ня езьдзіць. Але для АБСЭ прынцыпова захаваць сваю місію ў Менску. Для Лукашэнкі да гэтага часу было прынцыповым, каб гэтай місіі наагул не было".

А.Лябедзька мяркуе, што ва ўмовах пагаршэньня стасункаў з Расеяй афіцыйны Менск можа пагадзіцца на нейкае кампраміснае рашэньне.

Валер Каліноўскі, Менск
-30%
-45%
-50%
-21%
-15%
-25%
-30%
-10%
-20%
-25%
0069757