Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112
  • Популярное

Общество


Ён арыштаваны на 15 сутак нібыта за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.

Бачыцца з Валерыем Леванеўскім можа толькі адвакат Сяргей Ярашэвіч. Паводле адваката, Леванеўскі ў нармальным настроі, але схуднеў на пару кіляграмаў. Пасьля заканчэньня арышту Валеры хоча падаць скаргу — у парадку нагляду ў абласны суд, бо лічыць, што яго пакаралі беспадстаўна.

Падчас кастрычніцкага страйку прадпрымальнікаў частка іх прыйшла да Гарадзенскага аблвыканкаму, каб сустрэцца з чыноўнікамі. Валерыя Леванеўскага абвінавацілі ў тым, што ён арганізаваў такім чынам несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў. У Ленінскім судзе Горадні яго пакаралі арыштам на 15 сутак. Зь першага дня ён пачаў галадаць за кратамі і галадае ўжо 9 дзён.

Увечары арыштаванаму дазваляюць тэлефанаваць. Доўга размаўляць не даюць. І дзяжурны па спэцпрыёмніку робіць заўвагі — пра палітыку па тэлефоне не гаварыць. Старшыня незарэгістраванага прафсаюзу рынку "Паўднёвы" Аляксандар Васільеў учора меў тэлефонную гутарку з Валерыем Леванеўскім. Той паведаміў, што застудзіўся ў камэры, мае на целе фурункул. Яго нават разы тры ўжо вазілі ў бальніцу.

Цяперашняя галадоўка ў міліцэйскім спэцпрыёмніку — ужо трэцяя для Валерыя Леванеўскага. Перад тым ён галадаў чатыры месяцы таму. Выпусьцяць яго на волю 7 лістапада.

Сяргей Астраўцоў, Горадня