Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Ананімны ўльтыматум адрасаваны Аляксандру Лукашэнку, генэральнаму пракурору Віктару Шэйману, міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву і праз электронную пошту дасланыя ў незалежныя мэдыі. На выкананьне сваіх патрабаваньняў "баявыя сябры Ігнатовіча" (гэтак падпісанае пасланьне) даюць 20 дзён.

Інакш, папярэджваюць аўтары адрасатаў, "уся адказнасьць будзе ўскладзеная на вас". Што можа адбыцца праз 20 дзён, "баявыя сябры" не паведамляюць. Таксама яны патрабуюць новага расьсьледаваньня крымінальнай справы Ігантовіча.

Нагадаем, сёлета напачатку году Валер Ігнатовіч разам з трыма саўдзельнікамі быў прызнаны вінаватым у выкраданьні апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага і іншых злачынствах і быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне. Пры гэтым далейшы лёс самога Завадзкага суд гэтак і ня высьветліў. Паводле некаторых зьвестак, Ігнатовіч адбывае пакараньне ў Барысаўскай турме.

Да арышту былы баец спэцатраду "Алмаз" Валер Ігнатовіч уваходзіў у склад беларускай філіі расейскай прафашыстоўскай арганізацыі РНЕ. Вядома таксама, што ён удзельнічаў у баявых апэрацыях у Чачэніі, за што мае ўзнагароду расейскага ўраду.
,