Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У Беларусі афіцыйна распачалася кампанія па падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя органы ўлады. Згодна з Выбарчым кодэксам, да мясцовых органаў улады адносяцца абласныя Саветы, Менгарсавет, гарадзскія, раённыя, пасялковыя і сельскія Саветы. Як вядома, 4 красавіка наступнага году сканчаецца тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў 23 скліканьня. Мяркуецца, што чарговыя выбары ў мясцовыя Саветы адбудуцца на пачатку сакавіка 2003 года.

Падрыхтаваны ўжо праект Указу прэзыдэнта аб прызначэньні выбараў. Цяпер гэты праект праходзіць узгадненьне ў адпаведных інстанцыях. Фармавананьне выбарчых камісіяў павінна пачацца літаральна бліжэйшымі днямі. Тыдзень таму, падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай былі абмеркаваныя пытаньні, зьвязаныя з правядзеньнем выбараў: дата правядзеньня, фінансаваньне, агульнае інфармацыйнае забеспячэньне, сьцісла паведамілі тады прэс-служба прэзыдэнта.

Загадчык арганізацыйнага аддзелу ЦВК Мікалай Паўлічкоў распавёў Радыё Рацыя, што ў цэлым па краіне будзе заснавана больш за 24 тысячы выбарчых акругаў. Ва ўсе Саветы будзе абрана каля 24 тысяч дэпутатаў, а агульная колькасьць ўсіх Саветаў ў Беларусі - 1675. Будзе абрана 6 абласных Саветаў, Менскі гарадзкі Савет, 117 раённых Саветаў, 20 гарадзкіх Саветаў (у буйных гарадах абласнога падпарадкаваньня, кшталту Бабруйску, Барысава, Баранавічаў і г.д.), 11 Саветаў раённага падпарадкаваньня (напрыклад, у Фаніпалі), 78 пасялковых Саветаў і 1442 сельскія Саветы.

Нядаўна прайшлі сэсіі мясцовых Саветаў, якія вызначылі колькасьць выбарчых акругаў, сярэднюю колькасьць выбаршчыкаў у кожнай акрузе. Паводле закону, выбарчыя камісіі павінны быць створаныя не пазьней чым за 85 дзён да выбараў. Камісіі непасрэдна будуць фармаваць выбарчыя акругі.

Грамадзкія арганізацыі, палітычныя партыі, натуральна, зацікаўленя, каб у мясцовыя органы ўлады трапілі іх прадстаўнікі. Байкоту мясцовых выбараў ня будзе - пра гэта адназначна заявілі нават тыя партыі, якія байкатавалі апошнія парлямэнцкія выбары. Днямі прадстаўнікі Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў правялі чарговую нараду за зачыненымі дзьвярыма. Урэшце рэшт вырашаныя тры пытаньні: сумеснае вылучэньне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, прызначэньне назіральнікаў і агітацыйныя кампаніі. Больш складана было падзяліць выбарчыя акругі, каб у іх дэмакраты супрацьстаялі толькі кандыдатам ад улады, а не адзін аднаму. Калі ў раёнах гэта зрабіць яшчэ магчыма, то ўжо відавочна, што ў сталіцы будуць праблемы. У горадзе Менску 55 выбарчых акругаў. Толькі Партыя БНФ хоча вылучыць блізу 40 кандыдатаў, АГП - каля 30. У некаторых акругах патэнцыйных дэмакратычных кандыдатаў па тры-чатыры. Так задача вельмі складаная - правільна вызначыцца, дамовіцца і працаваць.

Радыё Рацыя