Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях, – паведаміла ягоная прэсавая служба.

Гэты закон прадстаўнікі рэлігійных меншасьцяў, а таксама міжнароднай грамадзкасьці прызналі дыскрымінацыйным, бо ён аддае перавагу праваслаўю і стварае перашкоды для дзейнасьці пратэстантаў ды іншых новых рэлігійных канфесіяў. У прыватнасьці, ён уводзіць цэнзуру рэлігійнай літаратуры, 20–гадовы цэнз для рэгістрацыі рэлігійных аб’яднаньняў, забараняе багаслужбы ў прыватных памяшканьнях, павялічвае да 20 колькасьць неабходных для рэгістрацыі грамады вернікаў.

Паводле юрыста Саюзу хрысьціянаў Поўнага Эвангельля Дзіны Шаўцовай, гэты закон ужо выклікаў уціск вернікаў з боку мясцовых чыноўнікаў. Асабліва хвалюе пратэстантаў працэс перарэгістрацыі.

Дзіна Шаўцова рыхтуецца да звароту ў Канстытуцыйны суд з мэтай ініцыяваць разгляд адпаведнасьці новага закону Канстытуцыі і міжнародным абавязкам Беларусі.

Валер Каліноўскі, Менск