Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


29 кастрычніка ў Сейме Літоўскай Рэспублікі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы "Шляхамі Купалы і Коласа" і экспазіцыі скульптур беларускіх аўтараў. Гэта значная культурная акцыя, арганізаваная пасольствам Беларусі ў Літве сумесна з Сеймам, прысвечана 10-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж краінамі-суседкамі.

На выставе экспануюцца высокапрафесійныя фотаздымкі вядомых беларускіх фотамастакоў, якія падрыхтаваны з нагоды 120-годдзя нацыянальных песняроў, якія адлюстроўваюць іх жыццёвы і творчы шлях, а таксама прадстаўлена калекцыя скульптур групы сучасных беларускіх скульптараў.

Цырымонія адкрыцця сабрала шматлікіх наведвальнікаў: кіраўніцтва і членаў Сейма Літвы, кіраўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, грамадска-палітычных і творчых арганізацый, саюзаў, устаноў, дзелавых колаў, шэраг паслоў і супрацоўнікаў акрэдытаваных у Літве дыпламатычных місій.

Адкрываючы выставу, намеснік старшыні Сейма Літвы Чэславас Юршэнас адзначыў вялікі ўклад беларускіх класікаў ва ўсталяванне блізкіх адносінаў паміж беларусамі і літоўцамі і выказаў думку, что ніякія межы не здольны раздзяліць нашы народы.

У прывітальным слове да удзельнікаў мерапрыемства Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ў Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Гаркун падкрэсліў вялікае значэнне творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа як для развіцця нацыянальнай і сусветнай літаратуры, так і для абагачэння сувязей паміж нашымі народамі. Закранаючы надыходзячае 10-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносінаў, прамоўца адзначыў, что за гэты перыяд многае зроблена ў развіцці добрасуседскага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Літвой, а таксама выказаў удзячнасць кіраўніцтву Сейма за магчымасць правядзення выставы ў парламенце Літоўскай Рэспублікі.

Белорусские новости