1. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  2. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  3. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  4. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  5. Отключение горячей воды, обострение конфликта, рекордное подорожание древесины и дожди — все за вчера
  6. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  7. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  8. «Дочка успокаивает: папа вернется». Судят минчанина, которого задержали на репетиции барабанщиков — ему грозит 6 лет
  9. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  10. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  11. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  12. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  13. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  14. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  15. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  16. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  17. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  18. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  19. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  20. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  21. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  22. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  23. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  24. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  25. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  26. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  27. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  28. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  29. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  30. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино


Пракуратура Менскай вобласьці спыніла крымінальную справу на былую памочніцу пракурора Менскага раёну Тамару Князеву. Сьледзтва супраць яе было распачатае ў лютым за катаваньне непаўнагадовага прыёмнага сына Мікіты, а закрытае са спасылкай на "адсутнасьць складу злачынства". Аднак настаўнікі й апекуны хлопчыка перакананыя, што сьледчыя абараняюць інтарэсы адказчыцы.

Сёньняшняму рашэньню папярэднічалі дзьве псыхіятрычныя экспэртызы, якія прайшоў Мікіта. Іхныя вынікі сьведчаць, што хлопчык здаровы. Ягоная былая прыёмная маці пагадзілася прайсьці толькі адну, якая таксама канстатавала, што Князева здаровая, але зьбівала хлопчыка нібыта ў стане афэкту. На гэтай падставе й было прынятае рашэньне аб закрыцьці крымінальнай справы супраць былой супрацоўніцы пракуратуры — кажа кіраўнік сьледчага аддзелу Менскай абласной пракуратуры Сяргей Дунец.

(Дунец: ) "Спыненая з прычыны адсутнасьці складу злачынства. Яна грамадзка-небясьпечны ўчынак зьдзейсьніла, але віны яе няма, таму што была ў стане афэкту. За такія дзеяньні крымінальнай адказнасьці няма".

Нагадаю, што крымінальная справа супраць Тамары Князевай была распачатая яшчэ ў лютым, калі яе 10-гадовы прыёмны сын Мікіта быў дастаўлены ў Менскі дзіцячы хірургічны цэнтар моцна зьбіты. Сьледзтва высьветліла, што ўсынавіцелька зьбівала хлопчыка сыстэматычна, і суд пазбавіў пракурорку бацькоўскіх правоў, а малога ўзяла пад апеку вясковая сям’я Назарэнкаў.

Цяперашняя маці Мікіты кажа, што ўся сям’я вельмі любіць Мікіту, і яны не разумеюць, навошта было зьбіваць хлопчыка, які добра вучыцца й вельмі паслухмяны. Яны абураныя, што крымінальная справа закрытая, і перакананыя, што гэта зроблена несправядліва. Гаворыць Кацярына Назарэнка:

(Назарэнка: ) "Свой свайго ня судзіць. Як магла абласная пракуратура пакараць свайго ж работніка. Яе павінныя былі пазбавіць права працаваць, дыскваліфікаваць як работніка. Гэта яшчэ раз падкрэсьлівае, што простаму чалавеку няма чаго ісьці шукаць праўду, бо тыя яе ўсё роўна ня знойдзеш".

Сацыяльны пэдагог школы, дзе вучыўся Мікіта, Ніна Чумак кажа, што гэты выпадак сьведчыць, што дзеці ў сваёй краіне бяспраўныя й безабаронныя, бо сёньня ў Беларусі законы ня дзейнічаюць. Гаворыць Ніна Чумак:

(Чумак: ) "Тут галоўнае – гонар мундзіра. Усё рабілася, каб гэтую справу спыніць — гэта па-першае. Па-другое, ніхто не нясе адказнасьці за дзіця. Я ўсё ж думала, што ў нас ёсьць правы дзіцяці. Гэты выпадак даказвае, што ў нас закон не абараняе дзіця".

У зьвязку з закрыцьцём крымінальнай справы Тамара Князева можа вярнуцца на ранейшую пасаду памочніцы пракурора па нагляду за непаўнагадовымі, адкуль звольнілася з уласнага жаданьня. Акрамя таго, у ейнай уласнасьці застаецца маёмасьць хлопчыка, якая перайшла да яе пасьля ўсынаўленьня, а таксама службовая кватэра, якую супрацоўніца пракуратуры атрымлівала й на прыёмнага сына.

Галіна Абакунчык, Менск
-20%
-70%
-50%
-25%
-50%
-10%
-15%
0072916