Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У студзені наступнага году ў Менску адбудзецца ўсебеларускі сход інтэлігенцыі. Такое рашэньне прынялі сёньня на пашыраным паседжаньні аргкамітэту гэтае імпрэзы.

Ідэя такога сходу нарадзілася сёлета ў ліпені падчас навукова-практычнае канфэрэнцыі "Купала і незалежнасьць Беларусі." Яна знайшла адлюстраваньне ў адмысловым звароце да ўсіх грамадзянаў краіны, якія залічаюць сябе да інтэлігентаў. Менавіта да іх зьвярнуўся сёньня адзін з ініцыятараў правядзеньня ўсебеларускага сходу, знаны мастак Аляксей Марачкін.

(Марачкін: ) "Заклікаем творчых людзей, выкладчыкаў, навукоўцаў, усіх, хто прылічае сябе да беларускае інтэлігенцыі, спрычыніцца да ладжаньня сходу, які павінен стаць нагодаю для кансалідацыі адукаваных і адказных людзей, каб зьдзейсьніўся Купалаў покліч "Жыве Беларусь!"

На паседжаньні аргкамітэту сёньня прысутнічала блізу паўсотні чалавек. Гэта прадстаўнікі творчых саюзаў, шэрагу недзяржаўных арганізацыяў, акадэмічнае і адукацыйнае грамадзкасьці, некаторыя палітыкі і праваабаронцы. Неабходнасьць правядзеньня такога сходу яны аргумэнтавалі слабым цяперашнім удзелам многіх сёньняшніх беларускіх інтэлігентаў у агульнанацыянальных высілках дзеля захаваньня незалежнасьці краіны і нацыянальнае культуры.

Сябры аргкамітэту вырашылі, што нацыянальная інтэлігенцыя на гэтым сходзе мусіць выпрацаваць агульныя маральныя прынцыпы сваіх дачыненьняў зь цяперашняй уладай, вызначыць сваю канкрэтную ролю ў адстойваньні і захаваньні беларускае мовы і культуры, акрэсьліць дакладны мэханізм сваіх супольных дачыненьняў з расейскамоўнаю дэмакратычнаю інтэлігенцыяй, сплянаваць формы сваёй грамадзянскае чыннасьці ў пэрыяд новых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў.

Ці пад сілу сходу інтэлігенцыі краіны вырашэньне гэтых задачаў? Ці можа ён мець практычнае значэньне ў далейшым жыцьці краіны? Аляксей Марачкін перакананы, што так. Але пры адной умове.

(Марачкін: ) "Вельмі важна, каб мы не адзін аднаго агітавалі, а каб на гэтым сходзе было як мага болей людзей з раённых гарадоў, зь вёсак, са школак, людзей з правінцыі. Пачуць іх. Што яны думаюць пра праблемы незалежнасьці…"

Аргкамітэт абраў рабочую групу ў справе падрыхтоўкі і правядзеньня агульнабеларускага сходу інтэлігенцыі, які вырашана правесьці ў студзені наступнага году.

Валянціна Аксак, Менск