Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Партугалія, якая зараз старшынюе ў АБСЭ, выступіла з заяваю, у якой выказала шкадаваньне з нагоды адмовы афіцыйнага Менску працягнуць візу апошняй супрацоўніцы групы АБСЭ ў Беларусі, малдоўскаму дыплямату Аліне Жасан.

У заяве нагадваюцца ранейшыя падобныя ж меры у адносінах да яшчэ трох супрацоўнікаў Кансультацыйна-назіральнай групы. "Працяг выдаленьня супрацоўнікаў групы, які робіцца ў той час, калі кіраўніцтва АБСЭ спрабуе наладзіць кансультацыі і перамовы, не спрыяе нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і АБСЭ", – адзначаецца ў заяве партугальскага старшынёўства АБСЭ.

У заяве падкрэсьліваецца, што нягледзячы на тое, што беларускія ўлады пазбавілі групу магчымасьцяў дзейнічаць у краіне, яе мандат застаецца ў сіле і яна будзе дзейнічаць зь Вены. Старшынёўства АБСЭ нагадвае, што мандат групы ў Беларусі быў зацьвержаны рашэньнем Сталай Рады АБСЭ у 1997 годзе і можа быць скасаваны толькі рашэньнем Рады.

Эўразьвяз зьвярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам распачаць неадкладныя перамовы з АБСЭ наконт дзейнасьці групы у Беларусі. Зьвяз просіць афіцыйны Менск працягнуць візу сп-ні Жасан хаця б да яе замены, каб не дапусьціць збояў у працы групы.

У заяве адзначаецца, што калі беларускі бок не пагодзіцца выканаць гэтую просьбу, то гэта істотна адаб’ецца на адносінах Беларусі ня толькі з АБСЭ, але і з Эўразьвязам.

Юры Дракахруст, Прага